I камуна гэта,I гэты саўгасБудуць з лета ў летаРасці ў добры час.Каб прысуд свой выдацьАб новых палёх,Сюды людзі прыйдуцьЗблізку і здалёк.Падзівяцца з новай,Вольнай грамады,Ўспомняць добрым словамГерояў тады.Сонца, месяц, зорыБудуць аглядацьНовыя прасторы —Ніву, сенажаць.Аб новым ПалессіЯснае зарыСкладаць будуць песніСкладна песняры.Апяюць у песняхПрацу, гераізм,Як на край балотныЙшоў сацыялізм.Як пад пільнай вартайПартыі пабед —Бальшавіцкай партыі —Вырас новы свет.I хоць будзе шкодзіцьВораг мо й не раз,—Пройдуць у стагоддзіКамуна й саўгас.