Читать «Творы» онлайн - страница 4

Франтишек Богушевич

лета паспрабую чытаць іх маім міневіцкім знаёмым".

У іншым лісце да Я. Карловіча (22.02.1888) польская пісьменніца зноў падзялілася ўражаннем ад чарговай сустрэчы з беларускім песняром: "Быў у мяне нядаўна п. Багушэвіч і чытаў мне сваю, толькі што напісаную па-беларуску казку, доўгую, поўную фантазіі, цудоўную. Прыгожы гэта талент. Польскія вершы яго слабыя, але беларускія, на маю думку, выдатныя. Трэба з усёй сілы заахвочваць яго да працы ў гэтым кірунку".

Усяго ў паэтычнай спадчыне Ф. Багушэвіча 48 беларускіх вершаваных твораў, а польскіх 14; фактычна, трэцяя частка. Да гонару Ф. Багушэвіча ягоныя прыжыццёвыя зборнікі "Дудка беларуская", "Смык беларускі" склалі вершы выключна на беларускай мове. Малаверагодна, што першыя паэтычныя спробы былі ў Францішка беларускамоўнымі.

Эх, скручу я дудку! Такое зайграю, Што ўсім будзе чутка Ад краю да краю!

У назве праграмнага верша, якім распачаты зборнік "Дудка беларуская", не хапае толькі сцвярджальна-радаснага клічніка, як у загалоўку паэмы "Кепска будзе!" або ў не менш вядомым творы "Быў у чысцы!". Але ўжо тое, што паэт першым у XIX ст., задоўга да Купалы і Коласа (10–15 гадоў нацыянальнага руху канца XIX — пачатку XX ст. можна спакойна прыраўняць да 40, калі не больш, гадоў розніцы паміж выхадам зборнікаў Дуніна-Марцінкевіча і самога Багушэвіча) паставіў на друкарскі варштат выданне кніг, тое, што загалоўным творам выбрана менавіта "Мая Дудка" сведчыць, што напрыканцы XIX ст. паэзія беларуская знайшла ўжо так патрэбныя ёй, адэкватныя формы мастацкага, паэтычнага самавыражэння. Адгэтуль і назаўсёды слова беларускае стане адзіным валадаром беларускіх абшараў.

Тэма народнага жыцця — цэнтральная ў паэзіі паэта. Трагічны пафас большасці твораў якраз і абумоўлены абмалёўкай штодзённага побыту беларускага сялянства. Паэт нярэдка выносіць у загаловак вечныя каштоўнасці ("Мая Дудка", "Праўда", "Як праўды шукаюць"), пашыраючы свае жанрава-стылявыя пошукі. Матывы паэзіі Ф. Багушэвіча самыя разнастайныя: ад сацыяльнага аналізу рэчаіснасці ("Бог не роўна дзеле") да міжнацыянальных і міжканфесійных ("Немец"). Папулярнасць паэтавых вершаў, завезеных кантрабандаю ў Беларусь, была настолькі вялікай, што кракаўскі выдавец Анчыц у 1896 г. паўтарыў выданне "Дудкі беларускай".

3 вышыні стогадовага шляху, пройдзенага новай беларускай літаратурай ад часу выхаду ў свет паэтычных кніг Францішка Багушэвіча, яскрава бачыцца, што можна і аднаму быць у полі Змагаром, калі ты Народны Паэт; і адзін Абаронца, калі ты жыццё і талент ахвяруеш за пакрыўджаных і бяздольных; калі, як апостал, робіш усё, каб напоўніць духоўнай моцаю. Дзеля адраджэння беларускай літаратуры і нацыянальнай свядомасці Францішак Багушэвіч на схіле XIX ст. зрабіў тое, што для чэшскай — геніяльны містыфікатар Вацлаў Ганка сваім "Краледворскім рукапісам".