Читать «Чалавек, які ўмеў рабіць цуды» онлайн
Герберт Уэллс
Гербэрт Уэлс
Чалавек, які ўмеў рабіць цуды
Пантум у прозе
Даволі сумнеўна, што гэта была прыроджаная здольнасць. Я, са свайго боку, мяркую, што яна з’явілася ў яго раптоўна. Бо фактычна да трыццаці гадоў ён быў перакананым скептыкам і не верыў у цудадзейныя сілы. І тут будзе самы зручны момант расказаць, што гэта быў невысокі чалавек з карымі-карымі вачыма, вельмі натапыранымі рыжымі валасамі, вусамі, кончыкі якіх ён падкручваў, і рабаціннем. Звалі яго Джордж Макуіртэр Фатэрынгей – яго імя не прадвяшчае ніякіх цудаў – і працаваў ён клеркам у Гомшатаў. Ён быў адданым прыхільнікам пазітыўнай аргументацыі ў спрэчках. І самы першы намёк на ягоныя звышнатуральныя сілы пазітыўна праявіўся, калі ён даводзіў немагчымасць цудаў. Гэтая спрэчка адбывалася ў бары “Вялікі Дракон”, і Тодзі Біміш увесь час манатонна пярэчыў: “Гэта
Акрамя гэтых двух, прысутнічалі таксама адзін раварыст, запылены з ног да галавы, землеўласнік Кокс і міс Мэйбрыдж, надзвычай самавітая і даволі тоўстая буфетчыца “Дракону”. Міс Мэйбрыдж стаяла спінай да м-ра Фатэрынгея, мыючы шклянкі. Астатнія назіралі за ім, у большай ці меншай ступені зацікаўленыя тым, як прабуксоўвае яго пазітыўны метад. Раздражнёны шматузроўневай абаронай м-ра Біміша, м-р Фатэрынгей наважыўся ўжыць незвычайны рытарычны прыём.
– Паслухайце, містэр Біміш, – сказаў м-р Фатэрынгей, – давайце вызначымся, чым ёсць цуд. Гэта нешта такое, што супярэчыць нармальным прыродным умовам і здзяйсняецца сілай волі, нешта, што не магло б адбыцца, калі б не было адмыслова выклікана.
– Гэта
М-р Фатэрынгей звярнуўся да раварыста, які дагэтуль быў толькі маўклівым слухачом, і атрымаў ад таго згоду, выражаную нерашучым пакашліваннем і пагляданнем на м-ра Біміша. Землеўласнік не выказаў ніякай думкі, а м-р Фатэрынгей вярнуўся да мра Біміша, які нечакана саступіў, стрымана пагадзіўшыся з прыведзеным азначэннем цуду.
– Прывядзем прыклад, – сказаў м-р Фатэрынгей, моцна падбадзёраны. – Дапусцім, тут адбыўся цуд. Гэная лямпа пры нармальных прыродных умовах не магла б гарэць так, як цяпер, каб перавярнулася дагары дном, праўда, Біміш?
–
– А вы? Вы так не сцвярджаеце, га?
– Ладна, – сказаў Біміш неахвотна. – Не магла б.
– Выдатна. І вось падыходзіць нехта, хай гэта буду я, і становіцца... ну, няхай вось тут ды кажа да лямпы, вось як я цяпер, сабраўшы ўсю сваю волю: “Перакуліся дагары дном, ды так, каб агонь не збіўся, а працягваў роўна гарэць”, – і – авохці!
І толькі прагучала гэтае: “Авохці!” – як немагчымае, неверагоднае ўбачылі ўсе. Лямпа павісла дагары дном і ціха працягвала гарэць, паказваючы язычком агню долу. Гэта было настолькі аб’ектыўна і несумненна, наколькі аб’ектыўнай і несумненнай толькі можа быць лямпа, банальная, звычайная лямпа ў бары “Вялікі Дракон”.
М-р Фатэрынгей застыў з выстаўленым указальным пальцам, звёўшы бровы ў чаканні жудаснага бразгату. Раварыст, што сядзеў каля лямпы, адхінуўся і адскочыў у іншы кут бару. Усе адскочылі так ці інакш. Міс Мэйбрыдж павярнулася і ўскрыкнула. Амаль тры секунды лямпа вісела нерухома. Слабы крык пакуты вырваўся з глыбіні душы м-ра Фатэрынгея.