Читать «Трава і камень» онлайн - страница 20

Юсцінас Марцінкявічус

1976

БАЛЬШАК ВАЙНЫ

(можа, і я — не дужа маленькі для кулі, калі рулі вінтоўкі крычу: свой я, свой!)                     ...дарогаю той, кажуць, палова Еўропы прайшла пад якатанне сабак усёй вёскі, услед несучы, нібы нож,                              у спіну ўвагнаны, крык «О Езус!..». Сякера глядзіць на дарогу. Крыж глядзіць на дарогу. Бяжы, дзіцятка, на луг, на луг шукаць траву праўды. Вячэрняе сонца                         з вокнаў цаляла ў мяне...                          (а траву тую скасілі, на свежай пакошы нагу пракалоў я)                          О Езус! — клікала кроў маім голасам.

1976

ПОЎНАЧ І

Ля вуснаў даравальная рука. О, як трымціць прамень безабаронны — жывая кропля на павейках ночы! Ужо ты разгаданы? Ужо пражыты? Названы імем?                       Посуд мітусні як быў парожні — так і ёсць парожні. А тыя бляшкі (калі гэтак трэба) няхай засведчаць галас, пыху, тлум. Адно — свайго кахання не саромся. Хвілін, калі адбіліся нябёсы у паўнаце тваёй. Не прыніжайся ля даравальных рук. Ужо цяпер дзівіся, сэрца, пільна і пачуеш: які час гаманлівы і якая маўкліва-засяроджаная вечнасць!

1976

ПОЎНАЧ ІІ

Ці дакрануцца, бы калісь, пяшчотна асот і асака яшчэ? Ці свет абернецца ранейшай дабрынёю? Бяздоннем галасоў мяне ён мусіць паклікаць, засмуціць, усцешыць, звабіць. Ён будзіць ува мне такое рэха, што ад яго душуся ў цемры: жыць! Не тут, дзе я цяпер, а там, а там... дзе ўчора... але заўтра... і яшчэ далей... Вяртаюцца плады ў суквецце ўва мне і не ўва мне... ў насенне — дрэва, у цемру — дзень. Усё наўзбоч мяне. Усё ўва мне. I не маё усё-ткі. Спакой з табою, чалавечы сын! — ты на зямлі прамовіць паспяваеш, на момант апярэдзіўшы сябе. Тваёй душы пахмурнае аблічча нябёсы мыюць птаствам і святлом.

1976

***

Малю цябе, каб гэты цуд адбыўся. Ты ўмела адгадаць азёр імёны яшчэ тады, калі яны ляталі... Люблю! — гукала, галаву узняўшы, і клаліся яны ля ног тваіх, а я адзін у небе заставаўся. Усё далей-далей з хвілінай кожнай сплывае, што павінна знікнуць, калі яго любоў не абароніць. Ты бачыш ў небе воблачка-азерца, што з ціхаю журбой плыве на захад; пакліч яго па імені, пакліч, пакуль яшчэ я — не за небасхілам.

1976

ЛІТВА

Ты словам, словам ува мне, і ты ўва мне ўсё хлебам, хлебам. Вырошчвай дрэва, пад якім, нібы браты, пасядуць людзі.