Зірні, дзіця!Апала з дрэў краса...А помніш, як стаяў у белым цвеце сад.Як ён шумеў,Гайдаў птушыны спеў,Як тупалі дажджы між дрэў?Зірні, дзіця!Табе вясны шкада,Ліпнёвым дням яеНе хочаш ты аддаць,Не хочаш знаць,Што лета надышлоI з той красы у садзе вырас плод.Зірні, дзіця!Прыйшоў асенні дзень.Асенні дождж па вуліцах ідзе,А ты у бесклапотнасці сваёйЯшчэ жывеш тым летам і вясной:I дрэвы у цябе цвітуць,I караблі ў цябе плывуць,Бягуць зайцы к табе з лясоў,Ты — паляўнічы, ты-ж і воўк.Запяўшы станік хвартушком,Як мама, прыбіраеш домI лялькам аддаеш загад,Каб не дурэлі. Гульняў шматЗа дзень ты можаш перабраць.Гуляй, дзіця,— твая пара!А я падумаў сёння аб адным:Цяпло вясны ў табе самім.Зірні, дзіця!Ужо канец зімы,Марозных кветак сонЗмялі дамыЗ акон.Хоць і гуляеш ты яшчэ у снег і вецер,А снег ужо растаў,Ідзе вясна па свеце,У чаргаванні дзей,У кругабегу дзёнМінае час, раджаецца жыццё,Расце жыццё, і ты расцеш, дзіця!Шырокі прад табой адчынены прасцяг:Ты будзеш доўга жыць — дужэць і гартаваццаУ харастве вясны і ў сонцы летняй працы.
1940
ДВАНАЦЦАЦЬ ГАДЗІН
Выходжу я ў поўнач на светлы прасторПаслухаць хаду свайго краю.У горадзе відна, — слупамі да зор Святло ад муроў вырастае.На плошчах нямоўчна грымяць рупары,Дамы не сцішаюцца позна.I толькі далёкія дрэмлюць бары,Загойдаўшы птушак у гнёздах.Вось зорка мільгнула і ўпала між гор,Пражэктар абшуквае далі.Я зрок пасылаю на промні яго,Каб бачыць і шырай, і далей.На Млечным шляху узгараецца бой,І я уяўляю, што лётчыкПа ворагу ўдарыў, і падае тойКавалкам гаручае ночы.Куранты спакойна адзвоньваюць час. Увага! Вось зараз дванаццаць...I кроў пачынае імклівей гучаць,I сэрца мацней хвалявацца.Мелодыя гімна наўсцяж паплыла. Узняты магутнай залевай,Спяваем з сябрамі, і хутка зямляУся абдымаецца спевам.Працоўнаю вартай растуць гарады, Дамы нашы — поўныя соты.Мы сёння пад гімнам раўняем рады Для заўтрашняй спорнай работы.