Читать «Паміж "А" і "Б"» онлайн - страница 18

Владимир Георгиевич Машков

Неяк раніцай Сёмка спытаў у мяне:

— Ты што, чокнуўся?

— Адстань, я выконваю піянерскае даручэнне.

— 6 “Б” прыціснуў нашых да сценкі! — закрычаў наступнай пераменцы Сёмка. — Бяжым на дапамогу!

Я ўздыхнуў як найглыбей, у мяне зачасаліся рукі — вось зараз я вам пакажу. Але. у руках у мяне быў аловак і пракляты тоўсты сшытак.

— Не магу, Сёмка, — сказаў я. — Выконваю піянерскае даручэнне. І нават зарабіў за яго двойку. А гэта ўжо лішняе, таму што, як вядома, у мяне двоек хапае.

Я выбег у двор. Сонца кінула мне ў твар сляпучы зарад сваіх промняў. Снег радасна захрумстаў пад нагамі.

Нашы хлопцы, як і на мінулай пераменцы, зноў паддаваліся 6 “Б” — гэтым даўгалыгім, у якіх рукі працавалі, як машыны.

Я ўрэзаўся да іх у тыл, закідаў іх снежкамі, засыпаў снежным пылам. Сяго-таго я проста штурхнуў у сумёт. 6 “Б” ад неспадзеўкі павярнуўся да мяне. І тады ўдарылі ззаду нашы. Напад быў такім імклівым, што 6 “Б” ганебна бег у розныя бакі, пакідаючы на полі бітвы галёшы.

Мяне, мокрага ад снегу, гушкалі. Я ўзляцеў угору, і сіняе небы было так блізка, варта было толькі руку працягнуць — і дастанеш.

Пакуль я выконваў піянерскае даручэнне, я здорава адпачыў і ўва мне кіпелі магутныя сілы.

Тут зазвінеў званок, і мы памчаліся ў клас.

А двойку я атрымаў вось як. Сцяпан Аляксандравіч заўважыў, што я не сачу за вопытам, а нешта запісваю ў сшытак.

— Што ты пішаш, Карабухін? — спытаўся Сцяпан Аляксандравіч.

— Выконваю піянерскае даручэнне, — ганарліва адказаў я.

Сцяпан Аляксандравіч сказаў, што піянерскае даручэнне трэба выконваць пасля ўрокаў, і зачыніў мой сшытак з Юрыем Гагарыным на вокладцы.

Потым ён выклікаў мяне да дошцы і папрасіў паўтарыць тое, што тлумачыў. Я, канешне, нічога не мог адказаць, і Сцяпан Аляксандравіч паставіў мне двойку.

Я лічу, што гэта несправядліва, бо я не займаўся старонняй справай, а выконваў даручэнне.

— Вы толькі паслухайце, што ён напісаў, - ахнула Галка Наважылава пасля ўрокаў. У руках у яе быў вялш тоўсты сшытак.

— Хто напісаў?

— Што напісаў? — Таварышы складвалі кніжкі ў сумкі і збіраліся бегчы са школы.

— Карабухін! — Галка патрэсла ў паветры сшыткам з партрэтам Юрыя Гагарына на вокладцы. — Рада класа даручала яму запісваць сюды, хто і як паводзіць сябе не ўроках і пераменках. І вось што Карабухін напісаў.

Таварышы сцішыліся. Калі вымаўлялі маё прозвішча, яны ведалі — будзе нешта вельмі забаўнае. Я сціпла сядзеў за сваёй партай, быццам увесь шум не пра мяне і я ўвогуле тут ні пры чым. Сазнаюся, я крыху нерваваўся. Усе-ткі гэта было першае публічнае чытанне таго, што я сачыніў. Але выгляду я не падаваў.

— Слухайце, паўтарыла Галка і адкашлялася. — “15 снежня. Усю алгебру Міша Цяплоў глыбакадумна чухаў патыліцы, а трэба было варушыць мазгамі, - урачыста прадэкламавала Галка.

Аднакласнікі пакаціліся са смеху. А Мішка Цяплоў таропка алшмаргнуў руку. У яго была такая забаўная звычка. Калі Мішка хацеў нешта зразумець, задачку, напрыклад, ён пачынаў чухаць патыліцу. Але гэта Мішку не ратавала. Двоечкі ўперамежку з троечкамі былі асноўнымі жыхарамі яго дзённіка.