Читать «Напісанае застаецца» онлайн - страница 7
Алесь Петрашкевіч
Гусоўскі (
Скарына. Зроблена пакуль толькі палова справы… Гэта Стары Запавет. Новы толькі перакладзены з латыні, але не адціснуты яшчэ.
Мсціславец. Арыстоцель гаварыў: пачатак — ёсць больш чым палова ўсяго.
Скарына. Успамінаючы Арыстоцеля, дружа мой, не забывай Авідзія, а ён раіў аб справе меркаваць па выніку.
Адвернік. Няма чаго прыбядняцца — вернемся дамоў, загрыміць твая слава, Францыск, сын Скарынін.
Скарына. Рабі вялікае, не абяцаючы вялікага! (
Мсціславец. Кіньце вы, дзядзька Францыск…
Скарына. А самае галоўнае ў тым, што не толькі вучнем у друкарскай справе, а паслом сапраўдным паміж мною і Максімам Грэкам стаў Пётра Мсціславец… А Максім вялікую справу на Маскве распачынае і яшчэ на большую спадзяецца.
Мсціславец (
Адвернік. Дай час, і скончыцца тваё панаванне, лаціна пастылая. Завыюць служкі папскія. Сам народ, без талмача ў сутане, спасцігне праўду Боскую. А там, глядзіш, і свой голас прарэжацца ў люду простага. А будуць голас свой ды вера адзіная, перастане ваяваць брат брата. I зойме народ наш месца роўнае паміж роўных… Што маўчыш, зямляк?
Гусоўскі (
Скарына (
Адвернік (
Гусоўскі. Дай, ды не ўсім. Еду з Італіі. З пасольствам караля Жыгімонта быў у Папы Рымскага.
Адвернік. Ого!
Мсціславец (
Гусоўскі. Цяпер дарога мая да вялікага магістра прускага. Азвярэў тэўтонец. Абламаўшы ў свой час зубы аб землі нашы, ваюе і нішчыць зараз Вармію. Замірыць трэба караля Жыгімонта Старога з пляменнікам яго магістрам Альбрэхтам. Цешу сябе надзеяй з другам нашым Мікалаем Капернікам стрэцца. Кажуць, дасягнуў многага ў навуках нябесных. А зараз камісарам па абароне Варміі прызначаны…
Скарына. Дай Бог удачы і табе і яму.
Адвернік. I няма чаго смуткаваць. Не той цяпер тэўтонец!
Гусоўскі. А смутак мой ад таго, браты, што чужым народам міру шукаю, а свой у слязах і крыві захлынаецца. Княжацкая міжусобіца губіць братнія народы, а татарыну і тэўтонцу толькі таго і трэба. Рускія гарады зруйнаваўшы, татары Бельскую, Люблінскую і Хелмінскую землі зваявалі і разбілі палякаў ля Сокаля, быццам ведалі, што тыя не схацелі слухаць разумнай рады князя Канстанціна Астрожскага і гетмана літоўскага, якія меліся на падмогу палякам прыйсці.