Читать «Напісанае застаецца» онлайн - страница 5
Алесь Петрашкевіч
Гусоўскі. I закаханыя былі ў адну паненачку…
Скарына (
Гусоўскі (
Скарына (
Адвернік. Маргарыта, ластавачка ты мая, на адной назе да карчмара! Капусткі, гурочкаў, скварку! I каб мне яешню на ўсю патэльню! I пойла таго, што шнапсам называецца, калі ў Іахіма нічога іншага не знойдзецца.
(
Скарына. Хачу, каб ты ведаў, Мікола, рука гэтага самага Юрася аднолькава цвёрда можа трымаць меч і бязмен. Ён радца віленскі, друг мне верны і…
Адвернік (
Скарына. Кінь ты, Юрась!..
Гусоўскі. Колькі ж мы з табою не бачыліся, сын Скарынін?!
Скарына. З таго самага часу, як развіталіся…
Гусоўскі (
Скарына (
Гусоўскі. Паслы дагавор падпісваюць, здольныя пісцы сторазова яго перапісваюць, каралі рыхтуюцца да новай вайны, а бакалаўры воляй лёсу на колькі гадоў губляюць адзін аднаго… Сон! Далібог, сон! Дай да цябе дакрануцца, пакуль ты не знік.
Скарына. Губляюць, каб знайсці!
Гусоўскі (
Адвернік. Відаць, дрэнна ты ведаеш друга свайго, Мікола…
Мсціславец. Ды мы хутчэй на плаху, чым супраць слова!..
Гусоўскі. Тады адказвай пры сведках, Францыск Скарына, пабраціму свайму: чым багаты? чым слаўны? чым шчаслівы? і засмучаны чым?..
Скарына. За славаю не ганюся…
Мсціславец. Пацвярджаем! Настаўнік Францыск сам кажа: хто сквапны на пахвалу, той бедны заслугамі.
Скарына. Гэта не я кажу, Пётра. Гэта Плутарх сцвярджае.
Мсціславец. Тым больш!..
Скарына. Клятву нашу трымаю моцна і выконваць стараюся сумленна…
Мсціславец. Мы, як Марк Аўрэлій, прыстаўляем адну добрую справу да другой, ды так спрытна, што паміж імі аніякага прамежку.