Читать «Напісанае застаецца» онлайн - страница 4
Алесь Петрашкевіч
(
Скарына. Не трывожся, Маргарыта, Юрась, відаць, Пятру горад паказвае. Цікаўны хлапчына. А ў немца ёсць чаму павучыцца. У друкарскай справе — сабаку з’еў. I сакрэты рамяства кніжнага моцна трымае… Прызнаюся, быў у мяне намер тайны — пакінуць Юрыя з Пятром на нейкі час у Нямеччыне бліжэй да якой-небудзь друкарні: што ўжо ведаюць, у тым умацаваліся б, а што новым падасца, на вус наматалі б.
Маргарыта. Францыск…
Скарына. Таму і не рашаюся прасіць, што бачу, як вы з Юрыем без сынка вашага ўжо і дня не можаце…
Маргарыта. Беражы цябе Божа, Францыск, за добрае сэрца тваё! А ў Нямеччыну Юрась яшчэ прыедзе. Павязаны ён з табою моцным вузлом. А я, як нітка за іголкай…
Скарына. Я шчаслівы, што не памыліўся ў пабраціме сваім. I ты мне, Маргарыта… за сястру раднейшая.
Лёгкія на ўспамін. Ну, і як ён, немец?
Адвернік. Не зварыць нам з ім кашы. Скнара ён!
Мсціславец. Яно і вы, дзядзька Юрась, жмінда, якіх мала. (
Скарына (
Мсціславец (
Адвернік. Дурню за мяжой усё блішчыць. А ты ў корань глядзі і пытайся, колькі каштуе. Якога ражна я буду перакупшчыка золатам асыпаць? Я сам у каго хочаш перакуплю. Не лыкам шыты полацкі купец Адвернік!
Скарына. Не скупіся, Юраська! Няма для нас сёння тавару важнейшага за паперу. А волава цьмянае ў руках нашых стане даражэй злата краснага, калі перальём яго ў слова звонкае. А таму — не скупіся!
Адвернік. У нас два вазы кніг, а золата — кот наплакаў. Да таго ж коні нашы…
Скарына. Коні таксама купі. А не купіш, я тую паперу на сабе павязу, аж да самай Вільні.
Адвернік. Каб коні навар далі ці хоць бы акупіліся, воз паперы браць трэба.
Скарына. Значыцца, воз вазьмі, калі ты такі абароцісты.
Адвернік. Можна і воз, толькі здымай з сябе ўсё да нацельнага крыжа.
Скарына. За метал і паперу я і крыж зніму…
Адвернік (
Мсціславец. I крыж і парты — справа нажыўная. Бярэм паперу, дзядзька Юрась!..
Скарына (
Гусоўскі. Францыск!!!
Скарына. А я думаў — цудаў не бывае!
Гусоўскі (
Скарына (
Гусоўскі (
Скарына. Жонка… Але чужая.
Гусоўскі. Усё адно прыгажуня. Пшэпрашэм, пані! (
Скарына (