Читать «Млын на Сініх Вірах» онлайн - страница 40
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
Андрэй. Так, мы хочам жыць, мы разумеем вартасць жыцця лепей, як такая амёба, як пан камісар. Але нас, відаць, выхоўвалі ў духу прыстойнасці. I мы добра ведаем, што калі грамадская адкрытасць – гэта дабрачыннасць, дык за Юдзін грэх, а асабліва перад такімі разлезлікамі, як вы, мала таго што нам плюнуць у твар, мы яшчэ і паважаць сябе перастанем. Так што з прапановамі вашымі ідзіце ў другое месца: мы нашым гонарам пастаўлены ў становішча, якое не адпавядае вашым жаданням.
Ільзенвельдэ
Андрэй. Па вашым тоне я бачу, што вы не зусім тое, што гэты гадавец. Пакуль яшчэ не позна, зразумейце, што ў белым колеры, у нас, па законах фізікі, змешчаны ўсе колеры зямлі, а вы чорны колер, нават і не колер, а проста адсутнасць святла, смярдзючая яма, бруд.
Швальбе
Андрэй
I біць дзяўчынак мы, скіфы, таксама не можам, слабых дзяўчынак з мужным сэрцам, галубак з ільвіным сэрцам. Мы ведаем, у іх слабыя костачкі – хрупні – і няма. Таму мы лашчым іх, абараняем, носім на руках. Напэўна, у гэтым і ёсць розніца між такімі культурнымі людзьмі, як вы, і такімі скіфамі, як мы.
Марыся
Швальбе. Круціце яму рукі, круціце! Я дачакаюся хвіліны, калі ён будзе скавытаць ад болю!
Андрэй. Не, мы не тыя, што скуголяць. Мы сталі людзьмі. Мы сталі відушчымі, а вы, як тысячу год таму, ходзіце ў ідэйных шкурах. Тых, што сталі відушчымі, не загоніш у цемру, тыя, што ўваскрэслі, не паміраюць. Мы не дачакаемся хвіліны, калі будзеце скуголіць вы, але мы верым, вы будзеце скавытаць, як пабітыя сабакі, будзеце лізаць ногі нашы, бо вы толькі на гэта і здатныя. Перад намі – Камуна, перад вамі – магіла ганебна страчаных. Таму так памерці, як паміраем мы, вы не зможаце, – не!
Швальбе. Маўчаць!!!
Ільзенвельдэ. Пан камісар, пакіньце гэтых людзей. Забіце іх, але не катуйце. Вы бачыце, з імі нічога нельга зрабіць.
Швальбе. Маўчыце і вы. Я пераламаю гэтым паршыўцам косці!
Андрэй. А душу нашу зламаць нельга. Хто можа пахваліцца, што ён зламаў душу Адама новай зямлі, рускага, беларуса, – не такога, як гэты шчанюк, – сапраўднага чалавека. Нас у багне тапілі – мы заставаліся жыць, нас прыгняталі пад варожай пятой – мы жылі і паўставалі, у нас адбіралі мову – мы спявалі нашы песні, на нас ішлі навалаю – мы адказвалі Піленамі, Крутагор’ем і Грунвальдам, нас знішчаюць зараз – мы знішчаем вас. Сцеражыцеся, ёсць канец і нашаму цярпенню, цярпенню добрых, а калі пачынаем мы – свет саступае нам дарогу, адзін варты тысячы і рэкі нашы сплываюць чужынскай крывёй. Не выпрабоўвайце цярпення нашага. Я сказаў! Чуеце?