Читать «Меч Рагвалода» онлайн - страница 3
Алесь Петрашкевіч
Усяслаў. За што ж такі гонар ваяводзе Усяслава? Маглі б і каля шатра зарэзаць? Не пазнаю Яраславічаў…
Даніла. Я і сам спачатку здзівіўся.
Усяслаў. Мучылі? Здзекаваліся?
Даніла. Зусім наадварот. Кармілі, лячылі, прыручалі і, вядома ж, бераглі, як вока. Толькі перад тым, як да цябе накіраваць, кайданы з рук і ног знялі.
Усяслаў (
Даніла. Ну, а да каго ж яшчэ? Менавіта за паслугу яны мяне і ўлашчвалі.
Усяслаў (
Даніла. Княжа, размова ў мяне з вока на вока.
У паслы, княжа, рыхтавалі мяне Яраславічы, як на справе сталася. Адпускаючы, сказалі: да князя Усяслава пойдзеш і скажаш, што князь кіеўскі Ізяслаў, князь чарнігаўскі Святаслаў і князь пераяслаўскі Усевалад міру з князем Усяславам хочуць. Няхай, маўляў, з сынамі ў ладдзі пераедзе раку, не зробім яму ліха. Абяцалі крыж чэсны пацалаваць. Ужо і папа з Кіева прывезлі.
Усяслаў. Міру, кажаш, хочуць?! А мо і праўду кажа Рагнеда Рагвалодаўна?! Мо і не пацярпеў паразы князь Усяслаў?! I не Яраславічы, а я застаўся стаяць на касцях Нямігі. Я — і пераможца! I не я іх, а яны мяне клічуць на перамовы! У памяць ім, як зарубку на мячы, пастаўлю новы Менск на крывавай Нямізе і Свіслачы. (
Даніла. На Нямізе іх дружыны. А каторыя з вояў ацалелі, раны залізваюць.
Усяслаў. А князі што?
Даніла. П’юць, балююць, палююць, рыбу ловяць.
Усяслаў. Дзе ловяць?!
Даніла. На Ршы і ў Дняпры, вядома.
Усяслаў. Вось гэта ўжо цікава.
Даніла. Я таксама думаю, што маглі б яны і пад Кіевам лавіць.
Усяслаў. Абяцаў рыбаловам вярнуцца, калі я да іх на юшку рашу ехаць?
Даніла. Рашыш ехаць — і я з табою, але глядзі, князь…
Усяслаў (
Даніла (
Усяслаў. Жывы, слава Перуну і Хрысту таксама…
Што рабіць? На якіх багоў спадзявацца? У каго парады прасіць?
Рагвалод. Назад азірніся, там адказ на твае пакуты. Мне верыць можна. Я — Рагвалод, прапрадзед твой. А меч мой сёння ў тваіх руках.
Рагнеда. Нельга ўсё жыццё глядзець толькі назад.
Рагвалод. Нічога добрага не бачу наперадзе. Злачынствы паўтараюцца, бо ворагі нашы не становяцца лепшымі. А Рагвалодавічы Рурыкавічам бы костка ў горле — ні праглынуць, ні выплюнуць.
Рагнеда. Усявышні міласэрны — верне ж некалі сумленне і страх грэшным рабам сваім — будзь ён князь, будзь ён смерд.
Вяшчун. Князі-хрысціяне не баяцца свайго Бога. Сябе ўяўляюць багамі на зямлі і смерць табе рыхтуюць лютую.
Усяслаў. Яны мне крыж чэсны пацалуюць…
Вяшчун. Сумленне княскае чорнае, а клятвы лжывыя. Здрада, падступніцтва, аблуднасць і хлусня іх бог. Падумай, ці памілуюць пры сустрэчы. (
Рагнеда. Ты, Вяшчун, каб і хацеў, то не скажаш добрага ні пра веру новую, ні пра яе прыхільнікаў. Іншыя ў цябе клопаты…