Читать «Максім Багдановіч — крытык» онлайн - страница 25

Святлана Белая

Я не самотны, я кнігу маю

3 друкарні пана Марціна Кухты.

Памёр ён на досвітку. I сярод папер, што засталіся пасля яго, былі знойдзены матэрыялы для беларускага буквара. Ён так і не закончыў яго. Багдановіч шмат чаго не паспеў. I як паэт, і як гісторык літаратуры, і як публіцыст, і як крытык.

У прыватнасці, як крытык ён не паспеў давесці ўсім, што ёсць, нарадзілася такая літаратура, як беларуская, з яе непаўторнасцю і хараством, народнымі карэннямі. Яго думкі і намеры здзейснілі іншыя — Купала, Колас, Чорны...

Аднак у тым, што зрабіў паэт-крытык, ёсць многа такога, што назаўсёды зрабілася радасцю жыцця для вельмі многіх людзей. Гэта сказана Багдановічам пра Лермантава. Гэта ж можна сказадь і пра яго самога.

ЗАКАНЧЭННЕ

Лёс крытыка складаецда, як і ўсіх людзей, па-рознаму. Адны шырока вядомыя пры жыцці, другіх ацэньваюць і любяць пасля іх смерці. Максіма Багдановіча можна аднесці да апошніх. Толькі патомкі тых людзей, з якімі жыў і пражываў ён па заслугах ацанілі яго крытычную творчасць. Толькі нашчадкі па-сапраўднаму звярнулі ўвагу на аналітычныя здольнасці крытыка-Багдановіча. Гэта, аднак не азначае, што ў цэлым яго крытычная дзейнасць прайшла зусім не заўважанай сучаснікамі. Успомнім, у артыкуле “Белаская нацыянальнае адраджэнне” М. Рубакін называў М. Багдановіча паэтам і літаратурным крытыкам. Але па-сапраўднаму зорка Максіма-крытыка заззяла толькі ў апошні час, калі была сабрана і выдадзена яго літаратурна-крытычная спадчына. I нашчадкі, якія адкрывалі для сябе Багдановіча-паэта, адкрывалі і шматгранны талент Багдановіча-крытыка.

“Няўжо ў вас быў такі дасканалы крытык?” — са здзіўленнем і захапленнем запытаўся вядомы рускі літаратар Карней Чукоўскі, звяртаючыся да Якуба Коласа на шаўчэнкаўскім юбілеі ў Кіеве ў 1939 годзе. Якуб Колас выступаў тады з дакладам аб славутым украінскім паэце і яго ўплыве на беларускіх паэтаў і ў сваім выступленні прывёў вялікую цытату з артыкула Максіма Багдановіча, дзе той дае глыбокі аналіз паэзіі Тараса Шаўчэнкі. Якуб Колас гаварыў і аб самім Багдановічы-крытыку, сцвярджаючы, што, на яго думку, “мала хто з украінскіх і рускіх крытыкаў даў такі тонкі, усебаковы аналіз і ацэнку паэтычнага дару вялікага ўкраінскага кабзара, як Максім Багдановіч”. Гэта была вельмі высокая ацэнка.

Колас прывёў некалькі агульных палажэнняў з артыкулаў Багдановіча і яго вывады з назіранняў над рытмікай паэзіі Шаўчэнкі і яе спецыфічнай паэтычнасці.

І тое і другое відавочна паказвае шырыню, сталасць поглядаў крытыка на мастацтва ў цэлым і паэзію ў прыватнасці, прафесійны ўзровень, які на той час мела, напрыклад, такая высока-развітая літаратурная крытыка, як руская.

Адкуль такі ўзровень стаў магчымым для крытыка маладой беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры? Гэта перш за ўсё і здзівіла К. Чукоўскага. І не толькі яго.

“Дзіву даешся наколькі пранікнёна зразумеў гэта геніяльны юнак душу ўкраінската народа, як дасканала вывучаў гісторыю і фальклор”, — пісаў у артыкуле “Зорка паэта” Раман Лубкіўскі.