Читать «Максім Багдановіч — крытык» онлайн - страница 26

Святлана Белая

Але акрамя здзіўлення пасля знаёмства з крытычнай спадчынай Багдановіча застаецца і радасць. За тое, з якой дакладнасцю, шчырасцю даследаваў М. Багдановіч літаратуру, як блізка да сэрца браў ён усе праблемы маладой беларускай літаратуры, як хацеў ён, каб з найбольшай карысцю для нацыі, для “ўсясветнай” культуры ішла яна сваім паскораным, бяспрыкладным крокам. У гэтым, відаць, і ёсць сакрэт узроўню яго літаратурна-крытычнай спадчыны.

“Багдановіч пастаянна вучыцца сам і вучыць іншых, — пісаў у кнізе “Загадка Багдановіча” М. Стральцоў. — Творыць і аналізуе. Аналізуе і творыць. I пастаянна трымае руку на пульсе літаратурнага працэсу”. І ў гэтым таксама сакрэт Багдановіча-крытыка.

“Нават просты пералік асноўных твораў М. Багдановіча-крытыка адзначыў Максім Танк на ўрачыстым вечары, прысвечаным 90-годдзю з дня нараджэння песняра, пераконвае, наколькі яркім, глыбокім самабыным быў яго талент, і як хутка, паступальна развіваўся ён, якія на дзіва высокія вяршыні мог бы пакарыць яшчэ, калі б не няўмольная смерць у дваццаціпяцігадовым узросце. Але разглядаць здзейсненае М. Багдановічам толькі ў кантэксце беларускай літаратуры, значыць у многім прыменшыць значэнне яго і як творца, і як грамадзяніна ў вызначальныя гістарычныя моманты”.

У доказ таго, што Багдановіч беў шматгранны, цікавы крытык можна прывесці і іншыя пацвярджэнні. Усе яны дапамогуць нам лепей зразумець Максіма Адамавіча. І адчуць, што “без уліку і асэнсавання таго, што зрабіў ён, агульная карціна пошукаў і станаўлення беларускай літаратуры пачатку стагоддзя, яе рэальных багаццяў і магчымасцей, яе заўтрашняга развіцця мела б выгляд не толькі няпоўны, але і непапраўна збеднены”.

Рыгор Бярозкін сказаў гэтыя словы аб Максіму-кніжніку. Аб грамадзяніну і крытыку Багдановічу. І я таксама магу падпісацца пад гэтай думкай.

ЛІТАРАТУРА І КРЫНІЦЫ

1. Максім Багдановіч. Збор твораў. У 2 т. Мн., 1966.

2. Лойка А. А. Максім Багдановіч. Мн., 1966.

3. Ватацы Н. Б. Шляхі. Мн., 1986.

4. Стральцоў М. Л. Загадка Багдановіча. Мн., 1969.

5. Бярозкін Р. С. Чалавек напрадвесні. Мн., 1986.

6. Майхрович С.К. Максим Богданович. Мн., 1958.

7. Мушыскі М.І. Беларускае літаратуразнаўства і крытыка. Мн., 1975, яго ж “каардынаты пошуку”. Мн., 1988.

8. Сачанка Б.І. Жывое жыццё. Мн., 1985.

9. Медеж I. Жыццёвыя клопаты. Мн., 1975.

10. Адамовіч А.Здалёк і блізку. Мн., 1976.

11. Погоин А. Белорусские поэты. «Вестник Европы», 19 П, № 1.

12. Колас Я. Выдатнейшы паэт и крытык. “ЛіМ”, 24.05.47.

13. Кісневіч С. Удумлівы знаўца музыкі. “ЛіМ”, 26.05.57.

14. Галубовіч Н. Сведчыць дакумет. “ЛіМ”, 09.01.86.

15. Ватацы Н. А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю. “Маладосць”, 1981.

16. Лубкивский Р. «Звезда поэта». «Л. Г.», 09.12.81.

17. Исаев Е. В надежде и борьбе. “Л. Г.” 09.12.81.

18. Гилевич Н. непроходящая любовь. “Л.Г.”. 09.12.81

19. Марціновіч А. Навечна ў памяці народнай. “ЛіМ”, 18.12.81.

20. Аўдзееў І. Сапраўднае аблічча паэта. “ЛіМ”, 18.12.81.

21. Кароткая Т. Радок у біяграфію паэта “ЛІМ” 15.Д 83