Читать «Кастусь Каліноўскі» онлайн - страница 5
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
Кастусь. Наша зямля.
Вастравух. Што ты хацеў перадаць маiм хлопцам, Кастусь?
Кастусь. Тое i хацеў. Усуперак кiраўнiцтву паўстання - трэба абапiрацца на мужыка.
Вастравух. Бачыў? Галовы сякуць.
Кастусь. I няхай. I менавiта таму - iдзi насустрач. Пераконвай. Без iх - канец.
Ты, Арсень?
Арсень. Я.
Кастусь. На рэвалюцыях таксама робяць кар'еру.
Каралiна. Я глядзела на вас. Мяркую, вам гэта будзе па плячы... Трэба ехаць туды, ратаваць.
Кастусь. Кастусь Калiноўскi.
Караліна. Каралiна Яцына...
Кастусь. Даўно з намi?
Караліна. З лютага.
Кастусь
Караліна. Што вы! Я баюся навальнiц.
Арсень. Нiчога яна не баiцца. Сувязная - якiх мала.
Кастусь. А чаму мяркуеце, што мне трэба ў Вiльню?
Караліна. Вы ж такі, што самi не ўседзiце...
Кастусь. Кiнуць нельга. А вы хiба застанецеся?
Караліна. Не... Бадай таксама пайду.
Арсень. Ты нядрэнна трымаўся, чалавеча.
Кастусь. Вось да чаго дайшло, да чаго давялi, да якой цемры, дзiкунства! Якая прорва мiж намi! Як жа нам не ўмяшацца?
Яўхiм. Бабы нашы тут... разрумзалiся... А я табе не да канца паверыў, атаман. Быў тут адзiн з вашых, напрадвеснi. То ён казаў: "Зямлю - не чапаць! Паноў бессардэчных - не чапаць". Як гэта так?
Кастусь. Паўстанцы таксама розныя. Тыя, што вучылi вас пакоры, раiлi вам не чапаць зямлi, - гэта людзi Белага жонду, а па-нашаму - урада. Яны толькi што ўцяклi з Вiльнi, спалохалiся.
Чортаў Бацька. А вы хто?
Кастусь. А мы не спалохаемся. Мы, чырвоны ўрад, гаворым: зямлю – браць. Паноў лютых - вешаць. I благаслаўляем вас на гэта. Белыя здрадзiлi - выспятка iм. Затое мы - за вас. Да канца.
Яўхiмiха. А вось яшчэ адзiн... З гэтым што рабiць?
Кастусь. Ён хто?
Гарэлiха. Ён не з лесу. Ён проста пан.
Кастусь. Вы разбярыцеся справядлiва, людзi!
Хадзем, Арсень.
Караліна. Я цяпер не хачу сустрэч са сваiмi людзьмi. Таму што за кожнага новага... знаёмага даводзiцца баяцца. Вось цяпер... за вас.
Кастусь. Вы так не хочаце ўраганаў?
Караліна. Я люблю сонца, Кастусь.
Што там такое?
Кастусь. Адвядзi яе, Арсень. Баюся, для т аго пана справа скончыцца дрэнна.
Караліна. I нiчога нельга?.. Ах, гэта... страшна...
Кастусь. Яне ведаю, што гэта за чалавек. Але я пастараюся не даць iм яго.
Яўхiм. Адзiн цi два - цару напляваць. А нам лягчэй... Адным над намi - меней!
Чортаў Бацька. Ражна з'ясi. Мне цяжка нават i курку.
Яўхiмiха
Яўхiм