Читать «Кастусь Каліноўскі» онлайн - страница 10
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
Кастусь. Правільна. Сядзяць у лесе чалавек сорак. Хваляцца: “Я, бывала, як налячу на сотню казакоў з шабляй, дык усё палавінкі-палавінкі-палавінкі”. Аж тут прыбягае вартавы: “Панове, казакі!” – “Колькі?” – “Пяць”.– “Уцякай-ма!”
Пасланец. Дваране! Чуеце, што ён кажа, гэты пёс? Героі, пакутнікі, чуеце? Дзе ваша мужная безнадзейнасць?!
Яневіч. Прыгожа як! Маткам іхнім радасць якая!
Арсень. Досыць істэрык.
Пасланец
Чортаў Бацька. З кулька ў дзяружку.
Пасланец. I не смейце нават заікацца аб нейкай аўтаноміі.
Кастусь. Мы не заікаемся. Мы крычым аб правах і можам нават ударыць за іх. Бо адбуджаецца свабодны народ.
Пасланец. Замест радзімы – трыумфуючы хам.
Кастусь. У нас свая радзіма.
Пасланец. Замест легенды – валока зямлі, замест рыцара – беларускі смерд, замест залатога сцяга нашага – ануча.
Кастусь. Гэта што, вельмі жахліва?
Пасланец. Нездарма, відаць, адзін з бясконцых вашых псеўданімаў – Хамовіч.
Караліна
Пасланец. Ах, якія крылатыя!
Караліна. І ў вас крылы. Толькі вы імі савіху ў цёплым гняздзе прыкрываеце. А ім яны – для палёту. Яны – суровыя. Што ім пяшчота і ўсмешкі, калі яны ўсё аддалі другой?
Арсень. I досыць жартаў! Малахоўскі меў рацыю. Няхай такія, як вы, хрыпяць на шыбеніцы перад ранейшымі сваімі неграмі.
Яневіч
Чортаў Бацька
Яневіч. Не захочаце зразумець – загадаю Бабаеду выкінуць вас у акно. Ідзі, Пархвен... Ён не будзе.
Пасланец
Кастусь. Пакуль – мы б’ём.
Чортаў Бацька. Каго любіш?
Марцявічус. Люблю Беларусь.
Чортаў Бацька. То ўзаемна. Што перадаць?
Марцявічус шэпча яму нешта на вуха. Чортаў Бацька ідзе ў гасціную.
Чортаў Бацька. Пані Яневіч... Кастусь... Там нейкі Парафіяновіч.
Пасланец. Хто?
Арсень
Чортаў Бацька. І з ім яшчэ чалавек. Амаль за рукаў яго цягне... Кажуць, “надзвычайныя” весткі.
Яневіч. Вядзі.
Чортаў Бацька
Вітаўт. Ты мне не загадвай – здымаць ці не здымаць.
Марцявічус