Читать «Закрываўленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке)» онлайн - страница 105

К Акула

- Па дзесяць тысяч на актар, - нядбайна адказаў калiшнi драгомiшч.

- Знаю й бiзь цябе, - зiрнуў iранiчна Косьцiк. - Запiсвай i шчытай сколька ўсяго.

Лявон выняў зь кiшэнi блакнот i ўзяўся запiсваць.

- Дый нi забудзь, што трэба плян па распрадзяленьню зямлi начарцiць i пасьля ў сiльсавет пiрадаць, - паважна закончыў Сабакевiч.

Перастаўляючы бярозавы трохкутнiк, Захарук пасоўваўся пад чыгунку. Побач яго шкандыбаў, копцячы "казiнай ножкай", старшыня камбеду.

- Семдзесят тры, семдзесят чатыры...

Захарук спынiўся перад слаба сьцятай лёдам лужынай.

- Абыйсьцi, цi як? - спытаў Пятуха.

Лужына была вялiкая. Абыходзячы, дакладна не адмерыш.

- Чорт яго знаiць, - плюнуў Сымон, выцягнуўшы з роту "казiную ножку". Давай бокам, нiма чаго мачыцца.

Асноўная група сялянаў, мiж iмiм колькi жанчын, трымалася на сугры. Некаторыя-ж сiгалi перазь нiву, узараную пад зяблiва, прысыпаную сьнегам, наглядаючы, мусiць, лакомы кавалак.

- Эй вы, там! - гукнуў Сабакевiч, - ня крывiце, iдзiце прама на куст, як палагаiцца!

Захарук i Пятух азiрнулiся.

- Дзе тутака прама, разумны гэткi! Iдзi сам памачыся! Калi Пракопу пару мэтраў даўжэй цi карацей дык бiда вялiкая! - адказаў голасна Захарук. - Ты што гэта ўлегцы шкандыбаiш а я сам раблю? - зьвярнуўся да Пятуха. - На, рабi!

Старшыня камбеду ўчэпiста ўзяў трохкутнiк i пачаў мерыць.

- Сколька ты нашчытаў? - спытаў Захарука.

- Восемдзесят два.

Нагналi iх Тодар Кмiт i Сымонаў брат Уладзiмер. За хвiлiн пяць дайшлi да вызначанага куста. Войстрай сякерай Тодар высек таўсты лазовы кол i ўзяўся ўбiваць яго.

- Сколька там нашчыталi? - крычэў зьверху Лявон.

- Сто дваццаць два.

- Давайце назад!

Мужчыны не сьпяшылiся.

- Ты, Лявон, запiсвай, а вы, мужчыны, мерце ўпоперак. Як угаварылiся, будзiм мерыць па сто метраў, знакi стаўляць. Так будзiць лягчэй падшчытываць.

Дайшлi зь Лiтоўцаў людзi. Нiхто надта не сьпяшыў мерыць. Устанавiлi парадак надзелу па альфабэце, адмерылi мяжу ля забароненай зоны. Адны мерылi, iншыя загадвалi, трэцiя калы ўбiвалi. Праца пайшла хутчэй пасьля асваеньня тэхнiкi распадзелу.

- Гэта-ж, мусiць, цi нi сама найлепшая панская зiмля. Га, тата? спытаў Пракопа Мiкола, што прычыкiльгаў пазьней i цяпер разглядаў нiву. Пракоп адказаў не адразу. Быццам ня верачы ўсяму, што навокал адбывалася, ён нейкiмi задуманымi, адсутнымi дзесь вачмi блудзiў па адмеранай яму зямлi, затрымаўся даўжэй на вялiкiм полi, дзе распаўзьлiся лiтоўскiя, дый спынiўся на тым галоўным гурце, што вiдаць быў на круглаватым бохане аж над лесам.

- Гэта-ж так, сынок... тутака ў пана, што нi пасеiць, дык радзiла, як на лес гледзячы расло... Пшанiца, як золата! Праўда, калi ўзяць лён, дык той зямлю лягчэйшую любiць, а як на бульбу, асаблiва-ж гутманку, дык толька падглiнак. Ну алi будзiм глядзець. Кусок спорны, даў-бы толька Бог здароўя дый каб яно так было, як абяцаюць...

- А што мы тут пасеем, тата? - спытаў Янук.

- Га? Ды вось я хаджу й пра гэта самае думаю. Азiмiны-ж ужо нi пасеiш, дый ў пана тутака й была сёлета азiмiна. Дык, мусiць, каб зь ярыны што... Цяперака-ж думаць трэба чым гэта засеiш. Пакуль тая вясна, дык глядзi унь мышы ў клецi з голаду ногi выцягнуць. Зiмля то зiмля, сама не засеiцца. Каб урадзiла дык i зярно добрае трэба. А дзе яго возьмеш?