Перада мной рука, што разганяе навальніцуI расплятае вяночкі плюшчу, і прымушае іх квітнець.Ці ж гэта не твая рука, ці ж гэта не сігнал.Калі трапеча цішыня ў струменях —У глыбіні калодзежаў, у глыбіні світання?Не сумнявацца, не здзіўляцца! Ці ж гэта не твая рукаПрысягае на кожным лісточку, падстаўляе да сонца далонь!Ці ж не твая рука бярэ у сведкі сонцаI клянецца: прымаць спакойна кожны лівень і патопБез ценю ўсіх маланак праляцеўшых!Ці ж гэта не твая рука ў маланкавым ўспаміне сонца?Ты сцеражыся! Шлях да скарбу згублены.Начныя птушкі нерухомыя ў сваім убранні —I гэта знак бяссонніцы з аголенымі нервамі...Ці ж не твая рука — у змроку абыякавая —Губляе краявіды?Кожная рэчка ў маленстве знаходзіць чароўнасць.Кожная рэчка з кунання вяртаецца.Аўтамабілі ашалелыя сваімі коламі змятаюць грудзі плошчаў.Ці ж не твая рука выгіпаецца коламНа плошчах, якія ўжо болей не верцяцца?Твая рука ад сябе адхіляе хвалі пяшчотаў,Твая рука ад сябе адхіляе мой давер, бесклапотнасць маю.Твая рука! Яна ніколі не зможа мяне адхіліць ад цябе.
САМА ЛЁГКАСЦЬ
Ласкавасць твая, няўдачы твае і мяккая гордасць,Казачная геаграфія позіркаў і няшчот,Арганнае чараўніцтва,Змяшанне рук і вачэй,Траў і снягоў,Траў і вясны,I нябачнага трымцення мора над імжой.Змяшанне цішыні і тваёй магнетычнай яскравасці,I ветру, які прыносіць да вуснаў прысмак маладосціI далёкага пацалунка,—Ветру, які знянацку зрывае з цябе адзенне.
КРЫТЫКА ПАЭЗІІ
Вядома, я ненавіджу царства буржуяў,Царства шпікоў і папоў!Але ў сто разоў мацней я ненавіджу людзей, якія не ненавідзяць ягоГэтаксама, як я,Ўсёй душою.Я ў твар плюю нікчэмнаму пігмею,Які не палічыць вышэйшай за ўсе мае вершы гэту Крытыку паэзіі.
ПЛАДАНОСНЫЯ ВОЧЫ
1936
***
Прысвячаецца Нуш
Не, немагчымаВедаць мяне лепей, чым ты.Мы апускаемся ў вочы твае, як у сон.З табой, удваіх.Мне вочы твае падарылі агонь,На зайздрасць усім начам.Я вочы твае знайшоў, нібыта дарогу,Яны чалавеку ў дарозе даюцьСвабоду ад зямнога прыцягнення.Мяняецца ў тваіх вачах абліччаУсіх тых, хто адкрывае перад наміНязмернасць адзіноты.Не, немагчымаВедаць цябе лепш, чым я!