Читать «З табой» онлайн - страница 7

Поль Элюар

Здзіўляе нас лад рэчаў, і каменняў, і празрыстых адценняў, і хвілін. Ды цень знікае, і з ім знікае пакутлівы прысмак чагосьці няяснага.

Вечар, высакародна афарбованае неба. Усё на свеце задрамала ў агні. Агонь згасае.

Вечар. На моры больш няма святла, і як у старажытныя часы, магла б ты ўлегчыся на хвалі і заснуць.

ГОРАД ТУГІ

1926

Маленькія праведнікі

І Над домам смеху Птушка ўсміхаецца ў крылле. I гэтакі лёгкі свет, Што на месцы яму не сядзіцца, Такі ён вясёлы, Што ўсяго яму хапае. VII У сіло жыцця твайго трапіла прырода. Дрэва — цень твой — адкрывае цела: неба. У дрэва — голас глебы, жэсты ветру. I ўсё, што вымаўляеш,— у цябе за плячыма дыхае. VIII Яна не хоча нікога ні разумець, ні слухаць, Яна смяецца, хаваючы жахлівасць сваю ад сябе                                                                    самой, Яна маршыруе заўсёды пад аркамі ночы, I ўсюды, дзе толькі бывае,— Яна пакідае Рэчаў разбітых сляды. Х Незнаёмка, мела яна найбольш пажаданую форму I ў мяне нараджала турботу — быць чалавекам. Я глядзеў на яе, я губляў яе, доўга цярпеў, I туга мая — кропелька сонца ў сцюдзёнай вадзе.

ВОЧЫ IX ЗАЎСЁДЫ ЯСНЫЯ

Дні марудлівасці, дні дажджу, Дні разбітых люстраў, згубленых іголак, Дні павекаў цяжкіх — у агарожы небасхілу, Гадзін самотна нудных — палону дні. Дух мой зіхацеў надоечы ў лістоце, Але ён сёння голы, як каханне — Забыў зару і, галавой паніклы, Ён сузірае цела паслухмянае і марнае. Аднак, я бачыў вочы самыя прыгожыя Сярэбраных багоў, з сапфірам у руках, Багоў сапраўдных — птушак над зямлёй I над вадой, я іх убачыў! I крылы іхпія — мае! Нішто не існуе, А толькі іх палёт: ён гоніць прэч маю тугу. То зор палёт, святла палёт, Палёт зямлі, камення, вод. На хвалях крылаў — на жыцці і смерці — Трымаецца мая жывая думка.

КАХАННЕ. ПАЭЗІЯ

1929

Маёй Галá — гэта кніга,

якая не мае канца

На пачатку пачаткаў

***

Я сказаў табе гэта для хмарак, Я сказаў табе гэта для дрэва на беразе мора, Для кожнай хвалі, для птушак у лісці, Для перастуквання каменьчыкаў, Для блізкіх рук, Для вока, якое становіцца тварам і краявідам, Бо сон яму вяртае неба яго колеру. Я сказаў табе гэта для выпітай ночы, Для агарожы прыдарожнай, Для расчыненых вокнаў, для ілба адкрытага, Я сказаў табе гэта для думак тваіх                                                 і для слоў тваіх, Бо давер і пяшчота застаюцца заўсёды ў жывых.

***

Каханая, каб зразумець мае жаданні, На небе слоў ты вусны запалі свае, як зорку. Твае начныя пацалункі, Барозны рук тваіх вакол мяне, Як полымя ў прыкметах перамогі. I прывіды мае Няспынныя і светлыя. Калі ж цябе няма са мной,— Мне сніцца сон, што гэта усё я сню.