Читать «З табой» онлайн - страница 37
Поль Элюар
Жан Фрэвіль (1898) — французскі пісьменнік і крытык. Пераклаў па французскую мову многія творы класікаў марксізма-ленінізма.
АБЛІЧЧА МІРУ
Кніга выйшла ў выдавецтве «Серкль д’ар», як альбом з паэтычнымі подпісамі Элюара пад малюнкамі Пікасо.
З НЯВЫДАДЗЕНАГА
Жаку Дзюкло.— Адзін з вершаў гэтай паэтычнай нізкі.
Жак Дзюкло (1896—1975) — дзеяч французскага і міжнароднага камуністычнага і рабочага руху. Адзін з арганізатараў Руху Супраціўлення ў гады фашысцкай акупацыі Францыі. З кастрычніка І950 г. на сакавік 1953 г., у час хваробы Марыса Тарэза, выконваў абавязкі генеральнага сакратара Французскай камуністычнай партыі.
25 красавіка 1953 г. Жак Дзюкло выступіў з прамовай каля дома, дзе нарадзіўся Элюар, у Сэн-Дэні, паблізу Парыжа. Гэта прамова пад назвай «Перад родным домам» была надрукавана ў часопісе «Еўропа» (орган прагрэсіўных французскіх пісьменнікаў), поўнасцю прысвечаным Элюару.
У другі раз часопіс «Еўропа», прысвечаны Полю Элюару, выйшаў у лістападзе — снежні 1962 г.