Читать «З табой» онлайн - страница 11

Поль Элюар

ДАКЛАДНАСЦЬ ЧАЛАВЕЧАГА СЭРЦА

О, дакладнасць чалавечага сэрца! Усе адценні хараства, Адточаныя формы і выкрутасы іншыя,—                                      ўсё толькі для таго, Каб простаю дарогаю ісці да мэты. Дакладнасць Няўмольнага прасоўвання праз гушчы Размоў і пацалункаў выпадковых, Устойлівасць асноў У розумах мужчын,                             жанчын, I дзіўнасць контураў аблокаў, Якой няма за межамі аблокаў.

СЛОВЫ-МАЛЮНКІ

Прысвячаецца Пікасо

Каб усё зразумець: Нават дрэва — будучы човен, Дрэва — ўцеху яшчарак і ліянаў, Зразумець агонь для сляпога, Каб зліць у адно крыло і расу, Сэрца і хмару, дзень і ноч, Акно і зямлю неабсяжную. Каб сцерці Грымасу нікчэмнасці, Што заўтра будзе купацца ў золаце; Каб адсячы Крыўлянне Гігантаў, задаволеных сабою; У імя вачэй усіх на свеце, Адлюстраваных ва ўсіх вачах, Убачыць, што ўсе жывыя вочы — Прыгожыя, Як свет вялікі, увабраны імі. Каб людзі ўсе смяяліся шчасліва Ад спякоты і холаду, Ад смагі і голаду; Каб словы Былі шчодрыя, Быццам абдымкі; Каб спалучыць Купальшчыцу і раку, Крышталь і танцорку маланкавую, Світанне і набраканне грудзей, Жаданне і дзіцячую слухмянасць; Каб жанчыне Самотнай, задуменнай Даць абрысы пяшчотаў, Якія ёй сняцца; Каб даць пустыням цень — Замест пустыні, У якой Жыве мой цень... Даброты Ўласныя Аддаць, Любоў Маю Аддаць.

Правы і абавязкі бедняка

ЗМРОК МЕСЯЦА СТУДЗЕНЯ

Змрок месяца студзеня. Ледзь тлее надзея аб волі У глыбіні вачэй. Там зара, як пустая бутэлька...

ВЫНІК

Сам ён дзіву даецца, што дагэтуль жыве. Ён пакідае ў лапах галечы Сутнасць свайго існавання. Яго матылёчкі пагаслі, Летнія дні змізарнелі, Зоры яго патанулі. Яго жанчыны, дзеці і мужчыны — мёртвыя Таму, што больш яго не бачаць. У яго за спіною — туман, З гэтае хвіліны ён — нічый, Ён загінуў.

ПАГАНАЕ СЛОВА

Грашам наяўным варта давяраць, Як сонцу, што схавана: Грашам наяўным, як зямлі бязвокай, Як холаду, дзе грэюцца адны плюгаўцы-чарвякі! Грашам наяўным... Нават і давер Паўзе да іх на пузе па паркеце. Кроў! Нават і яна саткана з грошай. I на зямлі не знойдзеш чалавека, Які ні разу, Ні разу грошай не трымаў у пальцах!