Читать «З табой» онлайн - страница 6
Поль Элюар
I
Цяпер жанкі шчаслівыя ізноў! Муж вяртаецца з сонцам, Ён пранізаны ўвесь цеплынёй. «Добры дзень!» — і ён дзіва сваё абнімае, I смяецца — ён у хаце сваёй. II
Нарэшце! Грудзі дыхаюць свабодна, Мая святая жонка, час мінуў нягодны, Калі ішоў я з ім, ды з ім, спіны не разгінаў, Вінтоўку, сумку — наша ўсё жыццё — цягаў. ІІІ
Больш за ўсіх таварышаў на свеце — О, сябры! Наймілейшыя цяпер для сэрца — жонка, дзеці, За сталом сям’я і ціша на двары. О, сябры! IV
Ты ў атаку хадзіў у натоўпе, Ты спаць валіўся ў натоўпе. А цяпер на шлюбным ложку, сярод ночы, Мацней, чым храпенне тысячы глотак, Цябе ўзбударажыць подых жаночы. V
Маё дзіця капрызнае. Ну, што ж — Я ўсё зраблю, чаго малое хоча. Маё дзіця харошае, прыгожае, Смяюся і гляджу яму у вочы. VI
Працуй. Праца маёй галавы і маіх натруджаных рук, Праца прыроды, рабочай скаціны праца,— Гэта жыццё і надзея усіх дзён, Наша любоў, хлеб надзённы. Працуй. VII
Каханая, хай расцвітае Белая ружа твайго малака. Каханая, хутчэй ператварыся ў Маці, Ствары дзіця з маім абліччам... VIII
Доўгі час мне быў непатрэбен твар. А цяпер Ёсць твар у мяне, каб быць каханым, Ёсць твар у мяне, каб быць шчаслівым, жаданым. IX
Шукаю закаханую, Дзяўчыну закаханую, Дзяўчыну ў сукенцы блакітнай. X
Мне сняцца ўсе красуні, Што гуляюць улетку, начамі, Пад наглядам Маруднага месяца. XI
Зіхаценне пладоў асвяціла мой сад, Гэта дрэвы красы, пладаносныя дрэвы. Я працую, я ў садзе адзін, I няяркае сонца гарыць на руках, на маіх.
ПРЫКЛАДЫ
1921
РАБОЧЫ
Угадваць у дрэвах дошкі, Дарогі ў гарах прадбачыць, У лепшым узросце — узросце сілы — Гліну мясіць, жалеза ткаць I ўпрыгожваць прыроду Хараством чалавечым — Працаваць. МАСТАЦТВА ТАНЦА
Кволы дождж трымае чарапіцу Раўнаважана. А танцорка Не навучыцца ніколі Ліцца і скакаць, Як дождж. ПРЫГОЖАЕ
Дзівоснае ў шчасці, Пачварнае ў горы, Бачнае для сляпых.
Патрэбы жыцця
ЛЯНОТА
Я лямпу закінуў у сад, каб стала святлей у садзе, і лёг. Грукат усё ўзбунтаваў навакол. Спяць мае вушы. Грукае ў дзверы мае святло.
СІЛА
Рукі, рукі яго — галіны без лісця, яны, як карэнне цяжарнага неба і кветак заморскіх, рукі чыстыя, нібы ўзоры марозу.
Плён сноў
КУПАЛЬШЧЫЦА Ў ГАМЕ АД СВЕТЛАГА ДА ЦЁМНАГА
Той жа дзень у перадвячэрнім змроку. Лёгкая, ты ледзь прыкметна варухнулася, і гэтак жа лёгка варушацца і мора, і пясок.