Читать «З табой» онлайн - страница 4

Поль Элюар

З усёй выразнасцю вызначылася творчая эстэтычная пазіцыя Элюара. У вершы «Мэтай паэзіі павінна быць практычая ісціна», іранічна прысвечаным яго «патрабавальным сябрам» — прыхільнікам сюррэалізму і «чыстай паэзіі», Элюар бачыць грамадзянскае прызначэнне паэзіі і сапраўднае прызванне паэта ў тым, каб «свет растлумачыць і перайначыць». Паэт хоча знайсці такія словы, якія ўмацоўвалі б веру людзей у перамогу радасці жыцця, у сілу паэзіі, дапамагалі б ім ў пераўтварэнні свету («Усё сказаць»).

У пасляваенную творчасць Элюара ўладна і нястрымна ўваходзіць гістарычны аптымізм, яго натхняе вера ў перамогу светлых сіл над змрокам, смерцю і злом. Героі яго вершаў — друкары, шахцёры — забастоўшчыкі, вязні фашысцкіх турмаў, непахісныя грэчаскія партызаны і іспанскія падпольшчыкі, камуністы Луіс Карлас Прэстэс, Марсель Кашэн, Жак Дзюкло.

Элюар двойчы — у 1950 і 1952 гадах — наведаў Савецкі Саюз. Французскі паэт быў вялікім сябра.м савецкіх людзей. Свае пачуцці да нашай краіны ён выказаў у вершы «СССР — надзея наша».

Элюар быў актыўным удзельнікам руху прыхільнікаў міру, дэлегатам многіх міжнародных кангрэсаў. У паэме «Аблічча міру» (1951), якая была створана як паэтычная рэпліка да малюнкаў Пабла Пікасо, ён адлюстраваў веліч барацьбы народаў за мір. «Аблічча міру» — узор эпічнай паэзіі сацыялістычнага рэалізму.

Жыццёвы шлях Элюара завяршыўся 18 лістапада 1952 года.

У 1953 годзе яму пасмяротна была прысуджана Міжнародная прэмія міру.

Лепшыя вершы Элюара трывала ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай паэзіі.

Элюар — не лёгкі для чытання паэт. Як ні парадаксальна, адна з прычын гэтага — прастата, надзвычайны лаканізм элюараўскага верша. Імкнучыся пазбегнуць лішніх слоў, паэт нярэдка даводзіў свае вершы да такой сцісласці, што паасобныя радкі ўяўляюцца нам загадкавымі.

Як і большасць яго сучаснікаў у Францыі, Элюар па пракладу Г. Апалінэра адмовіўся ад знакаў прыпынку, лічачы, што яны разбіваюць рытм верша і звужаюць яго лагічна. Але падобная практыка не характэрная для беларускай і ўвогуле славянскай паэзіі.

На беларускую мову дагэтуль былі перакладзены толькі паасобныя вершы Поля Элюара. Кніга «З табой» — першае найбольш поўнае выданне твораў гэтага выдатнага мастака слова.

Б. Міцкевіч

ПЕРШЫЯ ВЕРШЫ

1913-1918

НАПАЎГОЛАСУ

Як пацяплела сёння ўвечары!         Як зоры зіхацяць!               I ранак заўтра будзе ясны Над вуліцай Версаль.              Пагодна будзе...        (А спеў ляціць-губляецца, як шар). Калі пагодна, як прыгожа!         Выходзіць з дому ў гэты ранак I ведаць — поўдзень прынясе         Канец рабоце доўгай...       (А спеў ляціць-губляецца, як шар). Калі іду я гэтай вуліцай, Здаецца — я на вёсцы дзесьці.        Якія светлыя тут вілы, Мне сапраўды ўсё гэта міла!        (А спеў памёр, згубіўся спеў.) 1914