Читать «Дэпэш Мод» онлайн - страница 94
Сяргей Жадан
2.8
Таварыш!
А супэртэрміт?!!
Супэртэрміт, таварыш – гэта таксама запальвальная сумесь. А складаецца яна з бэнзыну, машыннага масла, парашку алюмінія і аксыду жалеза (іржы).
Гэтая запальвальная сумесь гарыць зь вельмі высокай тэмпэратурай, здольнай расплавіць амаль кожны мэтал (тэмпэратура гарэньня амаль такая, як і ў тэрміту). Вельмі небясьпечная рэч, каб ты ведаў. Тым ня менш, што асабліва прыемна, – вырабіць яе таксама можа КОЖНЫ вучань. Складнікі: бэнзын – 44%, масла – 20%, аксыд жалеза – 16%, парашок алюмінія – 20%.
Разьдзел 3.
НА ЗАЦЕМКУ РАБОЧАМУ:
ЯК ЗРАБІЦЬ ДАМАШНЮЮ БОМБУ, НЕ ПРЫЦЯГВАЮЧЫ ДА СЯБЕ ЎВАГІ АНТЫНАРОДНАГА РЭЖЫМУ.
Таварыш!
Для вырабу бомбы назапась складнікаў. Складнікі, неабходныя для вырабу бомбы, можна і неабходна купіць на гандлёвых прадпрыемствах народнагаспадарчага профілю ці адбіць у антынароднага рэжыму, не прыцягваючы да сябе ўвагі зь яго боку. Табе спатрэбіцца:
Папера (можна дастаць у пунктах прыёму макулатуры, на дрэваапрацоўчых камбінатах ці вырабіць самастойна (гл. наступную брашуру сэрыі «Бібліятэка рабочага»)
Цьвікі (доўгія такія, мэталічныя штукі)
Тоўстая драціна (тоўстая, таварышу!)
Клей (Таварыш! Выкарыстай свой клей з карысьцю!)
Моцныя ніткі (!)
Сэлітра (вытворчасьць, гандлёвыя ўстановы народнагаспадарчага профілю, антынародны рэжым)
Стапін (???)
Магній (антынародны рэжым, толькі антынародны рэжым!)
Гільза 12 калібру (ну, гэта ў цябе, спадзяемся, ёсьць)
Гумка (проста гумка).
Дружа! Вазьмі 10 аркушаў паперы (фармат А4) і разрэж кожны зь іх па даўжыні, падзяліўшы на дзьве паловы. Пакладзі адну палоску на гладкую, роўную і надзейную паверхню (стол, крэсла, падлога). Нанясі слой клею («крухмальны» або «сыліконавы») на ўсю паверхню палоскі. Пакладзі зьверху іншую і правядзі прасам (не гарачым!) так, каб не засталося паветраных прамежкаў, і каб выціснуць лішні клей. Паўтарай апэрацыю, пакуль ня скончацца палоскі. Апошнюю палоску змаж клеем зьверху асабліва шчыльна. Адрэж ад гільзы лязом папяровую частку. Прыстасуй адрэзаную частку на пачатку зьлепленых палосак (бакі, што выступаюць, павінны быць аднолькавымі) і накруці іх на яе. Адступі ад канца на 0.5 – 1 см і перацягні тоўстай драцінай (закруці канцы драціны і зацягні кусачкамі намёртва) у чатырох месцах з розных бакоў. Паверх драціны наматай 10-15 маткоў моцнай вяроўкі.
Забі 7-8 невялікіх цьвікоў (сачы за тым, каб падчас забіваньня не парвалася вяроўка). Зьмяшай 5 ваг. ч. магніевага парашку з 6 ваг. ч. каліевай сэлітры і акуратна перамяшай да аднароднай кансыстэнцыі. Засып гэтай сумесьсю ўсю адрэзаную частку гільзы, пастаянна ўтрамбоўваючы яе. Зноў адступі ад канца на 0,5-1 см і перацягні тоўстай драцінай, папярэдне ўставіўшы туды цьвік галоўкай угору. Яшчэ раз наматай 10-15 маткоў моцнай вяроўкі і забі 10 цьвікоў. Праз нейкі час (1-2 сутак) акуратна наматай расьцягнутую гумавую нітку па баках бомбы. Праз пару дзён здымі гумку і выцягні цьвік. На месца цьвіка ўстаў бікфордаў шнур. Устаў яго як мага глыбей, устаў яго! І пакінь прыстасаваньне ў такім стане сохнуць каля тыдня на батарэі цэнтральнага ацяпленьня ці на два тыдні пры пакаёвай тэмпэратуры. Пасьля гэтага прыстасаваньне гатовае да ўжываньня.