Читать «Дэпэш Мод» онлайн - страница 92

Сяргей Жадан

Заўвага: асьцярожна з вазэлінам!

1.5

Таварыш!

Вось табе газавая бомба!

Газавая бомба гэта бомба з газам. Яна складаецца з гаручага газу і паветра.

Парады па прыгатаваньні:

Газавая бомба выкарыстоўваецца для зьнішчэньня жывой сілы супраціўніка (аглушэньне, кантузія, дэзарыентацыя). Найпрасьцейшая газавая бомба складаеца з пляшкі з газам і паветрам, зьмяшанымі ў пэўнай прапорцыі (гл. ніжэй). Выкарыстоўваецца падчас дэманстрацый, пікетаў, галадовак, пры правядзеньні мітынгаў, маёвак, выбараў і іншых сьвятаў працоўных.

Прапорцыі: прыродны газ – 4,7:15, ацэтылен – 2,5:81, прапан – 2,2: 10, бутан – 1,9:9.

1.6

Таварыш!

Прыгатуй плястыкавую выбухоўку!

Плястыкавая выбухоўка – гэта табе магутнае выбуховае рэчыва. Складаецца яна з хлорыстага калію і, што найважней – вазэліну.

Парады па прыгатаваньні:

Для вырабу плястыкавай выбухоўкі неабходна зьмяшаць добра здроблены хлорыстакіслы калій з вазэлінам і старанна перамяшаць. Хлорыстакіслы калій можна і неабходна дастаць на хімічных прадпрыемствах, у хімічных лябараторыях і непасрэдна ў хімікаў. Скрасьці яго цяжка. З вазэлінам ты, спадзяемся, ужо разабраўся. Для выкарыстаньня вырабленае рэчыва неабходна добра прасушыць. Патрэбны дэтанатар. Падумай пра гэта!

Заўвага: У высушаным стане гэта выбуховае рэчыва робіцца небясьпечным пры ўдарах. Нават ягонае падзеньне з рук на падлогу можа справакаваць дэтанацыю. Не выпускай яго з рук, таварыш!

1.7

Таварыш!

Калі ты ня можаш усяго гэтага зрабіць, не сумуй – зрабі сабе проста порах!

Порах – гэта слабое выбуховае рэчыва. Ён складаецца з каліевай сэлітры (85%), вугалю (12%) і серы (3%).

Парады па прыгатаваньні:

Усё перамяшаць.

Заўвага: без заўвагаў.

Разьдзел 2.

ВЫБУХОВЫЯ РЭЧЫВЫ,

НЕАБХОДНЫЯ ПРАЦОЎНАМУ Ў ДРУГУЮ ЧАРГУ.

2.1

Таварыш!

Зрабі сабе французскі аманал!

Французскі аманал – гэта слабое выбуховае рэчыва. Складаецца ён са стэарынавай кіслаты, аміячнае сэлітры і алюмініевага парашку.

Парады па прыгатаваньні:

Французскі аманал – гэта сумесь аміячнае сэлітры (86%), стэарынавае кіслаты (6%) і парашку алюмінію (8%). Па сваіх выбуховых характарыстыках рэчыва горш айчыннага аманалу. Выбухае толькі ў сьціснутым стане. Але калі ў цябе ёсьць магчымасьць скарыстацца дэтанатарам, гэта мяняе ўсё.

Заўвага: патрабуе дэтанатара!

2.2

Таварыш!

Трытруол!

Трытруол – гэта магутнае выбуховае рэчыва, якое звычайна складаецца з тэтрылу (75%) і толу (25%).

Парады па выкарыстаньні:

Гэта выбуховае рэчыва надзеленае вялікай выбуховай сілай і зьяўляецца надзвычай небясьпечным. Выкарыстоўваецца для руйнаваньня збудаваньняў, у артылерыйскіх снарадах, для падрываў чыгунак, пры іншых будаўнічых працах.

Заўвага: дэтанатар!

2.3

Таварыш!

Не ўпадай у адчай! Ёсьць яшчэ аматол!

Аматол – гэта таксама магутнае выбуховае рэчыва. Аматол складаецца з аміячнае сэлітры (80%) і толу (20%).

Парады па прыгатаваньні:

Гэтае выбуховае рэчыва валодае магутнай выбуховай сілай і зьяўляецца надзвычай небясьпечным. Выкарыстоўваецца для зьнішчэньня збудаваньняў, у артылерыйскіх снарадах, бомбах і проста так.

Заўвага: утварае небясьпечныя спалучэньні зь медьдзю і латуньню!!!