Читать «Дэпэш Мод» онлайн - страница 93

Сяргей Жадан

2.4

Таварыш!

Зрабі-ка астраліт!

Астраліт – гэта магутнае (!) выбуховае рэчыва. Складаецца яно з аміячнае сэлітры (66%) і гідразілу (33%).

Парады па прыгатаваньні:

Віншуем цябе: гэта – наймагутнейшая з усіх вядомых выбуховак! Астраліт надзелены надзвычай магутнай выбуховай сілай (у 20 разоў магутнейшай за траціл). Хуткасьць дэтанацыі – 9 км/с. Пры ўсёй сваёй магутнасьці не выкарыстоўваецца, напрыклад, вайскоўцамі, паколькі дэструктуецца цягам чатырох дзён з моманту прыгатаваньня. А прыгатаваць яго пры ўсім пры гэтым можа КОЖНЫ шкаляр, які ведае сьпіс складнікаў. Складнікі: аміячная сэлітра (выкарыстоўваецца ў народнай гаспадарцы), гідразіл (выкарыстоўваецца ў ракетабудаваньні, фармацэўтыцы і народнай гаспадарцы). Для таго, каб зрабіць астраліт, неабходна зьмяшаць аміячную сэлітру з гідразілам у прапорцыі 2 да 1.

Заўвага: складнікі надвычай таксычныя, трымаць іх у руках небясьпечна для жыцьця. Але выпусьціць іх з рук яшчэ больш небясьпечна.

2.5

Таварыш!

Зрабі грымучую ртуць!

Грымучая ртуць – гэта магутнае выбуховае рэчыва. Вырабляецца яна з азотнай кіслаты, ртуці і сьпірту.

Парады па прыгатаваньні:

Прыгатаваньне гэтай выбухоўкі небясьпечнае для жыцьця, прычым ня толькі твайго, таму лепш яе наагул не рабіць. Усё ж, для прыгатаваньня трэба зьмяшаць азотную кіслату, ртуць і сьпірт. Атрыманая сумесь заліваецца ў пляшку і цяпер, калі раптам ты гэтую пляшку разаб’еш, прагучыць фантастычны выбух. Паспрабуй як-небудзь – зрабі гэта!

Заўвага: вельмі небясьпечна! Нават калі ты і не разаб’еш пляшку, усё адно атруцішся парамі ртуці (насьмерць).

2.6

Таварыш!

Вось яшчэ адна штука – нітрагуанідын!

Штука гэтая складаецца зь сернай кіслаты і нітрату гуанідыну.

Парады па прыгатаваньні:

Серная кіслата павінна мець канцэнтрацыю ня менш як 95%. У эмалевы кубак наліваецца серная кіслата, кубак ставіцца на сьнег або лёд. У кубку паступова распускаецца нітрат гуанідыну, пры гэтым тэмпэратура раствору не павінна падымацца вышэй за 10 градусаў Цэльсія. Пасьля распусканьня нітрату гуанідыну сумесь страціць сваю празрыстасьць і пачне нагадваць малако. Таварыш – гэта не малако! Цяпер сумесь выліваецца ў халодную ваду зь лёдам, пасьля гэтага трэба пачакаць пакуль усе крысталы гуанідыну распусьцяцца. Потым сумесь фільтруецца і шчыльна прамываецца.

Заўвага: вельмі небясьпечна! Да таго ж гэтая выбухоўка надзвычай адчувальная да цяпла. Ня грэй яе!

2.7

Таварыш!

Зрабі сабе тэрміт!

Тэрміт, таварышу – гэта запальваючая сумесь. Робіцца тэрміт з аксыду жалеза, парашку алюмінію і серы!

Парады па прыгатаваньні:

Мэталічная сумесь, якая пры згараньні дае вельмі высокую тэмпэратуру – каля 3000 градусаў Цэльсія! Гэтую ўласьцівасьць можна выкарыстоўваць для вырабу магутных запальвальных бомбаў, разумееш, да чаго мы вядзем? Для прыгатаваньня тэрміту трэба проста зьмяшаць 75% аксыду жалеза (іржы) і 25% алюмінію. Сам тэрміт запальваецца пры досыць высокай тэмпературы, таму ў сумесь дадаюць серу, якая пры запальваньні дае тэмпэратуру, дастатковую для запальваньня тэрміту.

Заўвага: вось на што нам сера!