Сцежкі нашых сустрэч прамінем без аглядкі. Тут мы слухалі ліп шапаценне.Ад тых дзён засталіся адны толькі згадкі: Дык не будзем таптаць дрэў тых цені.Па-ранейшаму сонца тут льсніцца пагодна, На зялёным квітнее каберцы:Толькі голас твой сёння, як цень твой, халодны Й такі самы, бы цень твой — без сэрца.Як знайсці мне ў сабе жыццядайную сілу, Каб душа як скала не знямела:Калі ты мяне ценем халодным акрыла, Ты, што сэрца пяшчотнае мела...1921
ЗАХАД СОНЦА
Калі ачахне пацалункаў жар,Не будзем дакараць адно аднога:Хай поўніць нас маўчанне, ад якогаСумней каханне і глыбей душа.За намі захаду барвовы пас:Глядзім на шлях, які мы даастачыПрайшлі і, дрыжучы ад сцюжы, бачым,Што цені нашы большыя за нас.1921
ЗАБЫТЫ
Стаючы ў нерухомай, маўклівай чарзе, што віеццаУ смугу далягляда бясконцай дарогай-вужакай,Я чакаю з працягнутай перад сабою рукою Добрай дарылынчыцы.Прайшла ціхай, бязгучнай ступою і кожнаму якар,Звіты з кветак, паклала ў далонь... А мяне прамінула!Глянь жа, ты, каго клічуць жыццём: засталася рука мая Без падарунка.1921
ХВАЛАСПЕЎ БАРВАМ
Фрагмент
...О, барвы! Прытулак,Любы вачам, у журбе патанулым!На небасхіле заранак літанні!Пас сяміфарбны вясёлкі, што граннемВабіць, нібы сяміхор’е анёлаў!Росы дажджу, што ільсняцца наўкола,Неба адбіўшы ў сабе сторазова!О! безмеж неба, абсяг для вандровакЗменлівых хмараў! Марская прастора — Сіне-зялёнае млечнае мора,Дзе ўсіх пачуццяў зіхціць шматгалоссе!Гай пры гасцінцы вясною і ўвосеньГлыбкі, як мудрасць, як свята, прыгожы!О, аксамітных калёраў раскоша,Несумяшчальных акордаў багацце,Што на змярканні кладуцца ў суладдзе!Водум фіёлак! Экстаз пурпуровыРужаў! Лілеі цнатлівая споведзь,Недасягальная бруду! УборыМятлушак яркіх і птушак, што пёрыПылам каштоўных каменьчыкаў мыюць!Хвост у паўліна і ў голуба шыя!Рыб і вужакаў луска, што ўбіраеЗыркасць акрасы глыбіннага краю,Дзе прыхаваныя перлы й каралы,Як пад зямлёю смарагды й апалы!Ты, кроў, найпершая вартая спеву,Маці румянцу: кахання і гневу!Свеце, чым ты без святла і без фарбаўБыў бы, калі б усе гэтыя скарбы:Кветкі й лістота, вада і паветраЗніклі бясследна, як вечар у нетрахНочы, што змрокам паліву сцірае З твару зямлі? Што жыццё захаваеЗ дзіўных прыгостваў сваіх? Ці салодкіБыў бы шум дрэў, свіст птушынай чародкі,Спеў вадаспада і цішы маўчанне,Калі б яны ўсе не ў сонечным ззянні,Шматкаляровым, гучалі, дзе ў згодзеЯснасць са шчырасцю ўпоручкі ходзяць?Ці адчувалі б мы радасць і шчасце,Хоць яны сны толькі, што зрок нам засцяць?Ці не па-іншаму шэпча лістотаЎ час веснавы і ў асеннюю слоту?Ці не здаецца лагодны ўдзень пошумЖудаснай ноччу глухім і варожым?Хіба духмяная персіка мякацьГэтак жа цешыла б нас сваім смакамБез залацістасці соку й лушпіны,Ад пекнаты якой поўніцца слінайРот, калі плод мы бярэм сакавіты,Быццам спакусаю, сонцам абліты?Хіба пах кветкі, у змроку разліты,Сэрца не поўніць пакутай і скрухай?Ці ж не гнятуць хмары ценямі духу?Хіба кашмараў начных панаваннеДзень і святло не знішчаюць дазвання?О, таямнічыя здані ўяўлення!Еднасць пачуццяў і барваў! СпляценнеДуху й святла — залатая суполка,Першакрыніца адзінства на золкуСветастварэння! Надзея, што жывіцьМоцаю зелень! Барвянцу прылівы,Бунт найпрыгожшы, які цвеліць вусны!Ты, жаўцізна, сплаў хвалы і спакусы!Ты, о блакіт, покрыў цішы, нябёсыМараў і сноў... О, суладдзе дзівосныхСілаў, што прагнуць з’яднання! О, знакіПаразумення ў калісь адзінакім — Перад біблейскім «хай будзе!» былі вы — Ладзе жыцця, перайменным ў імклівай Змене крыві чалавека і зелля!О, барвы смутку і барвы вяселля!Вечар журлівы... а на небакраі Пас зараніцы агніста палае!Восень, а ўбор залаты на галіне!О, чысціня глыбіні рэлігійнай Барвы й святла! О, вачэй таямніца,На самым дне якой дзівам іскрыцца Наша душа! Хіба гэтак прыўкрасна Вочы зіхцяць не таму, што не гаснуць Іскры здзіўлення ў іх? Хіба на свеце Ёсць лілавейшыя сненні за квецень Верасу? А наша думка жывая Хіба святой, як святло, не бывае?Хто перад барваў красой запярэчыць,Быццам яны толькі вонкавасць рэчаў,Сон іх, і одум, і мройная думка?Хто ж рэчам душы замкне, калі мука Гэта таемнасць любога цярпення? —Барвы! Маўклівая споведзь камення,Дрэў і вады, заімшэлай пячоры I пералівістай ракаўкі мора —Споведзь братоў і сясцёр, што для БогаI для людзей наўспак смерці жыць могуць.Але ж самім боскім, мудрым каханнемБыць ім не суджана! Калі зляканне Праўду дратуе, калі ўсё навокалI ўсё ў душы зман затульвае змрокамБарва, ад жаху ты шчытная маска!Ты сярод зманаў як літасць, як ласка!Ты міласэрнасць, што слепіць нам вочыДзівам, калі смерць у дзверы стукоча...1922