Урачыстасць ціхай ночы летаСэрца ў слодыч чараў спавівае.З поля мяккагучны голас флейтыI бруенне рэчкі далятае.У сутонні зорным лес далёкіЦёмнай хмарай высіцца ў зняменні,А за лесам залацістым вокамСочыць поўня, быццам блаславенне.1914
МНЕ НІШТО НЕ ЗАМУЦІЦЬ...
Мне нішто не замуціць красы тваёй, свеце!Слаўлю роднае племя, з якога узрос я.Бачу россыпы зор і палёвую квеценьI яднаю паглядам зямлю і нябёсы.I хоць гэта ўсё дадзена мне на імгненне —Маю радасць цень смерці не зганіць адчаем.Я тут вечнасць не быў да майго нараджэння,А мудрэц, што я — смертны, спрадвеку сцвярджае.1914
ДОЖДЖ КРЫВІ I АГНЮ
Дождж крыві і агню, справядлівая кара,Спапяляе зямлю, як Садом і Гамору! Перапоўнена з верхам цярплівасці чара,І злачынствы даўно перавысілі горы.О, зямля, цябе ў серы распаленай топіцьВырак суднай гадзіны за шал твой зацяты,Ты другой Нінявіяю стала, Еўропа!«Вінаватая!» — коцяцца грому раскаты.Красавала ва ўборах з хлусні й беззаконня.Патанала ў распусце, сыцела ў раскошыI блюзнерыла, поўная пыхі, з амбона:«У нас сіла і золата! Што нам страх божы?»I адплата нябесная лінула ліўмаНа распусту тваю — і ўзраслі з папялішчаўКветкі полымя, чорныя купіны дыму,I караючы меч без разбору ўсіх нішчыць.Камяніцы і гмахі згарэлі, нібытаІльняныя шатры, ніва пусткаю стала,Першародныя дзеці твае перабітыI спіхнуты Цялец Залаты з п’едэстала.Свет пыхлівы — зламаны,бы тонкае дрэўца — Есць хлеб роспачы чорны і п’е віно скону,I ў крыві, што дымлівым патокам ліецца,Першы раз у жыцці сваім прагне Закону.Чалавецтва, што сёння здаецца вампірамСваёй моцы ўчарашняй і страшнай чмурою, Свае шаты падзёрла, запрагнуўшы міру,I пакрыла сваю галізну канаплёю.I, як плачка-ўдава, выціраючы ў скрусеЗ твару цёмнага слёзы адчаю і жалю,Разграбае пакорліва попел над друзамI збірае абломкі разбітых Скрыжаляў.1918
МЫ ЎСЁЙ ДУШОЮ ТАМ...
Мы ўсёй душою там, хоць тут мы, поруч,Хоць вам відзён наш кожны крок і рух,Мы там, дзе цёмна-сінія прасторыХвалююць позірк і займаюць дух.Далёка мы ад вас цяпер, далёка —За трыдзевяць зямель, за царствам змроку.Мы ўсёй душою там. Хоць тут нам будзеньУсё чарсцвейшы хлеб ў руку кладзе:Не голад нас, а даўні смутак нудзіцьПа браме той, што ў родны дом вядзе.I варта ўвечары нам змружыць вочы,Як сэрца ў браму родную стукоча.Мы ўсёй душою там, дзе ў полі крэсліцьРазоры першыя араты-жыццялюб,Дзе пасля бойні акрыялы цесляНа папялішчы ставіць новы зруб,Дзе бусел, што прынёс вясны суцехі,Буслянкай свежай карануе стрэхі.Мы ўсёй душою там. Хоць светлатвары Дзень бачыць нас закінутымі ў тлум,Ды знае ноч, як у бяссонных марахМы ловім чуйным слыхам ветру шум,Што мовіць нам пра вольную радзіму,Нам, хто па кіі тужыць пілігрыма.1918