Пад самотнай, рассечанай громам сасною,На імжы, у сутонні, якое здалёкуЦягне па-над лясамі пахмуры плашч змроку,Каб зямлю затуліць, як цалункам, імглою:Я, вандроўны бадзяга, упаў ад знямогі.Ля мяне побач лёг толькі кій мой дарожны.Спрацаваныя ўрэшце я выпрастаў ногіI канаю. Бо тут мой прыстанак апошні.Толькі кій пры мне, сябра мой верны, адзіны,Я да сэрца яго прыціскаю рукамі.Галава — на грудку, ускапаным кратамі,А сярмяга расхрыстана, каб халадзілаМае грудзі, сухія ад смагі, дажджамі.Погляд, мглою засланы, у неба занурыў —Там вачам маім сонца свяціла гадаміI ўсміхалася далеч бязмежнай лазуры.Вочы-вочы, вы шмат перабачылі рэчаўПекных, як чужы горад ці рукі жанчыны,Снілі сны, што былі як адбітыя ў рэчцыХрамы, скалы і белых садоў аблачыны,А цяпер вы ў захмараным бачыце стэпеСтруны слотнай залевы, якімі вятругаМые бледны мой твар, студзіць грудзі і трэпле Валасы пасівелыя, стогнучы глуха.Гэй вы, хмары — нястомныя крылы лятункаў,Маякі вечнасумнага сэрца бадзягі,Сэрца, што ад сіла звабных даляў ратункуНе шукала й спазнала спаўна ўсе абсягі —Па бязмежжы вяслуйце, плывіце ў прастору,Я ж хоць трохі яшчэ цьмяным позіркам будуПільнаваць, як імчыце за пушчы, за горыЎ недасяжны мне край, поўны чараў і цудаў.Вейце, поўдня вятрыскі і поўначы віхры,Вы гасцей мне вялі і ў пагоду, і ў негадзьДа крыніцы з гаючай вадой без аддыху,У якой рэха плачу змяняецца смехам;У той край, дзе я столькі пра шчасце ўспамінаўНа кары дрэў пакінуў у вёсках спатканых,Бо я з тых, хто на ганку бацькоўскай хаціныПасля доўгіх вандровак стаіць непазнаны.Дзякуй вам, раздарожжы гасцінцаў бясконцых,Хмары, віхры і ў полі таполяў прысады,Дні і ночы, усходы і захады сонца,Сны пад небам і сцежкі квітучага саду,Ціхамірныя хаты і злыя падворкі,Смуткаванні й вяселлі, блуканні і мэты,Камяні пад нагой і высокія зоркі,Льды і краскі духмяныя, зімы і леты.Шмат у скарбніцу сэрца схаваў я прыгодаў,Як галубка хавае пасланні пад крыльца,Быццам брат, ішло поплеч жыццё, а наводдальСмерць ішла і ціхутка іграла на скрыпцы.Я ішоў лёгкім крокам з той музыкай спеўнай,Бо лічыў, што смерць знае, куды я прастую,І мой зношаны плашч развяваўся павеўнаНа вятрыску, які сцюжай грудзі гартуе.Дык танцуйце, туманы! Спявайце, вятрыскі!Так, як пеў і скакаў я ў аквечаным маі!Хоць цямнее ў вачах і струмені з хмар нізкіхТвар сякуць — вы танцуйце, пакуль скрыпка грае.Бачу панну ў залеве: па струнах срабрыстыхЯна водзіць вясёлкай і бліскаюць стрэлыУ капе валасоў яе чорных агніста...Як мне добра! Ад грання душа захмялела!..Быццам з мёду яе мяккагучныя струны...О, танцуйце, туманы! На золаце хмарыПаўстае дзіўных местаў дзівосны малюнак, Старабытных лясоў і садоў, поўных чараў.Мае згадкі і сны, быццам фата-маргана,Усплываюць: сябры, сёстры, родная вёска,Воблік страчанай ў даўнім мінулым каханай...О! яна ў небе грае на скрыпках анёльскіх...Мае сны, як статуі, мяне атачылі,Стужкі рэчак блакітных і белых гасцінцаў,Дзе не раз я хадзіў і якія вачымаУ смузе даляглядаў шукаў — прытуліццаДа мяне хочуць самі. Сыходзяцца ў ззянніДа мяне ўсе сцяжыны мае і дарогі,Пазасланыя, быццам на Тройцу уранні,Сітнягом мяккім, каб не параніў я ногі...Дай мне спеўную скрыпку, о белая панна!..Я ўстаю і іду! А за мною картэжамУсе сны мае рушаць у край неспазнаны — Юнакі і дзяўчаты ў павеўных адзежах,І дарогі віюцца у сонечным ззянні,Як вужы за Арфеевай лірай святою,Каб са мной быць у вечным маім Вандраванні...Ўсё навокал блакітнае... Ўсё залатое...1911