Читать «Воля на крыжы» онлайн - страница 13

Алесь Петрашкевіч

Падыходзіць да рампы, звяртаецца да залы.

Быў маскоўскі цар, былі ў нас пасланыя ім усялякія чыны: земскі, вураднік, стражнік. Усе гэтыя чыны намі «апекаваліся», а мы шчыра служылі ім, як нявольнікі, ды, уздыхаючы і заціскаючы кулакі, стараліся сябе ўгаварыць, што так і трэба, каб хтосьці панаваў, а часта казалі, што гэта так Бог даў. А самі ж мы і пальцам не кіўнулі, каб гэтым самым апекунам паказаць іх належнае месца.

Але рэвалюцыя змяла сваім ходам цара, панясліся ў свет новыя воклікі будавання новага незалежнага жыцця ўсім народам. А мы як бы нішто і ні ў чым. Пасля царскіх чыноў прыйшлі бальшавіцкія чыны не горш сваіх папярэднікаў, прыйшлі і павялі сваю гаспадарку ў нас, а мы глядзелі і чакалі, што нехта прыйдзе ды бальшавікоў прагоніць. I прычакалі.

Прыйшлі немцы, бальшавікі ўцяклі, а мы засталіся. Немец гаспадарыў, як сам хацеў, над намі, над нашым дабром — не горай нават ад царскіх і бальшавіцкіх гаспадароў, а мы што рабілі? Мы сядзелі і чакалі, злажыўшы рукі, і чакалі нейкага цуда, якое з’явіцца і забярэ нашае ліха. I дачакаліся…

Прыйшлі ізноў бальшавікі, а немцы ўцяклі, толькі мы сядзім на месцы. Бальшавікі навялі свае парадкі. А ў выніку што ж? Пастаўленыя намі (як нам гаварылі) нашы саветы пачалі нешта такое разводзіць, што нам цяжка было дыхаць. I мы стагналі, і ўздыхалі, і чакалі.

Прыйшлі палякі, уцяклі саветы, камітэты і чразвычайка, а мы ізноў сабе сядзім і чакаем…

Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць нас тады: «Што зрабілі мы ў той бурны і векапомны час для сваіх патомкаў, для свайго краю?»

Сама гісторыя пакліча на суд і загадае даць адказ. А які ж мы дадзім адказ?..

Святло раптоўна гасне.

IV

Кабінет Рапапорта. Ён такі, як у Гея. Толькі над сталом партрэт Дзяржынскага. За сталом начальнік АДПУ, Рапапорт. Ён націскае кнопку, чуваць глухі званок, з’яўляецца Стэнаграфістка.

Рапапорт. Сейчас здесь у нас будет интересный разговор. Сядь как всегда за дверью и застенографируй.

Стэнаграфістка. Хорошо, Григорий Яковлевич.

Рапапорт. А пока позовите чудака этого… как его?..

Стэнаграфістка. Коваля?

Рапапорт. Коваля.

Стэнаграфістка. Хорошо, Григорий Яковлевич.

Рапапорт. Но прежде пусть зайдет следователь Кузнецов.

Стэнаграфістка. Хорошо, Григорий Яковлевич.

Рапапорт. И еще, когда услышишь мой тройной звонок, войдешь и скажешь: товарищ Раппопорт, на прямом проводе товарищ Сталин.

Стэнаграфістка. Хорошо, Григорий Яковлевич. (Выходзіць.)

Рапапорт. Классик есть классик, и здесь пока надо давить не дверями, а авторитетом.

Уваходзіць следчы Кузняцоў.

Кузняцоў. Звали, Григорий Яковлевич?..

Рапапорт. А если по форме?

Кузняцоў. Здравия желаю, товарищ ОГПУ! Следователь Кузнецов по вашему приказанию явился!

Рапапорт. Ты не подскажешь мне, следователь Кузнецов, куда я попал?..

Кузняцоў. Не понял!

Рапапорт. Вот и я прошу тебя понять, что являются только черти, а служащие ОГПУ прибывают к начальнику отдела ГПУ только по вызову.

Кузняцоў. Так точно, товарищ начальник отдела ГПУ! Следователь Кузнецов прибыл по вашему приказанию!