Читать «Вам слова, Джон Ячмень!» онлайн - страница 12
Роберт Бёрнс
***
Здаецца, ўчора шчэ квітнеўI зелянеў твой сад,I каб дзе воблачкам хмурнеўПразрысты далягляд. Куды ж ён знік, Той весні рай? Дзе след яго знайсці? Але ў наш край зноў прыйдзе май, I зноў садам цвісці.Ды толькі мне і па вяснеНе скінуць на травуЦяжару год і тых турбот,Што беляць галаву. Жыцце не станеш папракаць: Чаму ж дало адну?.. Нам двойчы ў год не сустракаць Шчаслівую вясну.
***
У сцюжу на вятры — юры, Мой бедны друг, Адданы друг,Цябе сабою б я прыкрыў Ад завірух, Ад завірух.Калі ж табе прызначыў лёс Нячасты смех I часты боль,Гатоў я боль і горыч слёз Дзяліць з табой, Дзяліць з табой.Калі б мяне труна ўзяла, То й пад зямлёй, Сырой зямлёй,Я б змог прабіцца да святла З табой адной, З табой адной.Каб мне сказалі: вось уся Твая зямля, Бяры сабе,—Я б «дзякую» сказаў, а ўзяў Адну цябе, Адну цябе.
ДЖОН АНДЭРСАН
Джон Андэрсан, ты помніш, Джо,Той час, як мы сышліся?Віхры твае, што чорны шоўк,На лбе крутым віліся.Не той, не той ты стаў, мой Джон, I снег жыццёвай сцюжыУ валасах. БлагаславёнІх іней, Джо, мой дружа!Джон Андэрсан, калісь мы, Джон,Ішлі з табою ўгору.У сухавей і пад дажджомІшлі, не знаўшы зморы.Цяпер мы клыпаем з табойЗ гары, на захад дзён — Туды, дзе вечны супакой,Мой любы дружа Джон.
ОДА ДА ЗУБНОГА БОЛЮ
Убіўшыся ў маю дзясну,Ты не даеш аддухі, сну.Свідруеш, колеш. Я стагну Ад утрапення,Прашу багоў і сатану Паслаць збавенне.Нам ні прылегчы, ні прысесці,Як стане ліхаманка трэсці,Альбо крываўка — мыць і гнесці, Ці ўкус змяіны.Тады гатоў на сцену лезці, А збоку — кпіны.Сцякаю слінай, вар’яцею,Трымчу ад дрыжыкаў, пацею,Пакуль суседзі-дабрадзеі Ў кутку рагочуць.Як быццам чэрці іх, зладзеяў, Ражном шчыкочуць.Заўжды жыла бяда са мною:То недарод, то мор вясною,То суд з царквою ці казною, Даўгі, прынукі...Але такой, як пад дзясною, Не знаў я мукі.Я ўпэўнены: калі завершыцьСмерць дні мае, і я за вершыЎ тартар патраплю самы першы (Няма сумненняў!) —Ты будзеш цэрберам, цэрбершай Маіх мучэнняў.Гэй ты, пасобнік сатаны,Дух неспакою, дух вайны,Глянь — крыважэрныя паны Штурхаюць свет у бездань згубы.Пакуль шчэ зеўраюць яны,Нашлі пякельны боль зубны На іх ашчэраныя зубы!