Читать «Вам слова, Джон Ячмень!» онлайн - страница 11
Роберт Бёрнс
ПЕСНЯ БЕДНЯКА
Можа, бог толькі ведае,Што я абедаю,Ды ў багатых прасіць —Крый нас, божа!Скажам, я жабракуДам скарынку ў руку,А хто мне, бедняку,Дапаможа?Хоць я голы і босыI проставалосы —Да жабрацтва яшчэНе дажыўся.Ўгору лезуць другія,Не падстаўлю нагі я,Але й мне падстаўляць — Сцеражыся!Стане мне невыносна,I горка, і млосна,Пацяшаю сяброўку,Нябогу.Абніму, пацалую,Як дзяўчынку малую.Ёй заўжды не шкадуюНічога.Сонца роўна ўсім свеціць,А ці ж роўна на свецеПадзялілі даброI зямлю?Трутні п юць і гуляюць,Беднякі — галадаюць.Я цярплю,Ды да часу цярплю!
ГОРНАЙ МАРГАРЫТЦЫ, ЗААРАНАЙ МАІМ ПЛУГАМ
Сняжынка — першацвет на пожні,Ён надышоў, твой дзень апошні,Яшчэ абгон, і мой нарожнік Сырой зямлёйЗаваліць беленькі, тварожны Вяночак твой.Не перапёлка, не жаўрук,Вясенні госць і твой сябрукСагнуць узмахам крылля ў крук Былінку-ствол,А я, араты, заару Цябе ў падзол.На глебе чэрствай, як скала,Ты самасейкаю ўзышла,I вырасла, і расцвіла Скале назло!I нават бура не змагла Зламаць сцябло.Каля палацаў, на тэрасах,Не злічыш ружаў, іншых красак,А ты ж — адзіная акраса Маёй вясне.Вяночак згледзіш твой — адразу Ў душы ясней!У просценькім сваім адзенніТы ўсёй істотай пад праменнеІмкнулася ў блакіт вясенні, Бы ў кветнік-луг.Падкоп — і ўсё тваё карэнне Падрэзаў плуг!Вось і ў жыцці часамі гэтак:Дзяўчына — кветка паміж кветак —Не заўважае пастак, сетак Хітруг, прыблуд.Зух знойдзецца — і песня спета, Затопча ў бруд.А ці ж не так з табой, паэт?I ты, не зведаўшы як следЛюдскую шчырасць, душ прывет, Цану спагад,Пусціўся ўплаў — і клінам свет, Знік далягляд...Лёс — самадур: вядзе няўзнакТо напрасткі, то наўскасяк,I той, хто гордасць за пятак Не залажыў,—Век біўся, як аб лёд шчупак, А быццам жыў.А што — табе? — ты сам спытай.Складай свой верш ці не складай,Лёс загадае: — Пакідай Свой клін, мой друг!I ляжаш у зямлю, ратай, Як цвет — пад плуг.