Читать «Вам слова, Джон Ячмень!» онлайн - страница 9
Роберт Бёрнс
ПЕСНЯ РАБА-НЕГРА
У гарачым Сенегале ворагі мяне скаваліI адправілі на здзек за мора сіняе.Тут нуда мяне з’ядае па сваім любімым краіНа плантацыях Віргініі, Віргініі.Агарнула сэрца чорная тугаПа табе, далёкі, мілы Сенегал!На зямлі маёй радзімы не мятуць снягамі зімы,I лаза не шаргаціць калючым інеем.Там журчаць струмені вод і буяюць круглы годКветкі, травы, невядомыя ў Віргініі.Збіты злосным прыганятым, з ланцугом сваім праклятымПрападаю, нібы муха ў павуціне, я.Радасць дзён сваіх юначых прыгадаеш — і заплачашТут, у пекле ненавіснае Віргініі.Агарнула сэрца чорная тугаПа табе, мой родны, мілы Сенегал.
РОБІН
Радзіўся хлопчык на зарыI ўраз зайшоўся з плачу.Радзін яго ў календарыГісторык не адзначыў. Першы фермеру слуга — Жвавы Робін, крыкса Робін, Абвясціў сваім «ку-га!» З’яву ў хаце Робін.Але адзначыў каляндар,Што ў Йорку быў той дзень базар,I ўвесь адкормлены «тавар»Скупіў якісьці туз-гандляр,Калі радзіўся Робін.Зірнуўшы ў лапку-кулачок,Цыганка мацеры ў кутокШапнула: — Вундэркінд-сынок!Няхай завецца Робін.Хоць крыўды ўдоўж і ўпапярокЯго спаўюць, а ён, юрок,—Ім дулю ў нос на добры ўрок,Разумнік будзе Робін.Спагадлівы чужой бядзе,Ён заваюе ў грамадзеПашану і любоў людзей,Ваш род праславіць Робін.З гадамі хлопец пойдзе ў рост,Не аднаму задзіру носРасквасіць гэты шалахвост,Ваш здаравяка Робін.Ох, да дзяўчат ён будзе хват —I на здароўе, тут іх шмат.Такому хлопцу хто не рад?Расці вялікі, Робін! Рос гарэзлівы хлапчук, Шустры Робін, спрытны Робін, Непакорлівы хлапчук, Сын сялянскі, Робін.