Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 36

К Акула

- А навошта табе мяне правяраць? Што я твой служка, парабок цi якая яшчо трасца?

Пахла малiньнiкам. Янук разглядаўся, цi не пазiрае дзесь ня яго спад бярозкi прыгажун якi, хоць яшчэ й ранавата на грыбы было. Над трэскамi й пiлавiньнем гудзеў вялiкi руды чмель. У вяршалiнах хвояў ямыгнула шырокiм хвастом-памялом вавёрка.

- Але-ж ты, братка, i чэпiшся! - гаварыў Антось.

Голас войстры, як брытва. Янук спасьцярог гэта й мяркаваў, што дзяцюк хоча выгаварыцца.

- Многа чаго нi знаiш. Некалi будзiш вiдзiць, што й чаму. Цяперака-ж ведай, што я да цябе, як старэйшы, прыйшоў пагаварыць i параiцца. Усё гэта трэба. Увiдзiш. Я прыйшоў да цябе, хоць мне твая помач нiнадта й трэба была. Вiдзiш, я даўно знаў дзе ёсьцiка Лявон.

Янука пеканула, быццам джала пчалiнае. Гэта ўжо цi нi зашмат. Проста зьдзекi. Але ў час стрымаўся. Зiрнуў на Антося зь недаверам i насьцярожанасьцю. Той прысеў побач на траве й лашчыў пузатую, нечым мяккiм набiтую торбу.

- Ты знаў дзе ён ёсьцiка?

Антось адно зiрнуў на хлапца й усьмiхнуўся.

- Дык навошта зводзiш мяне?! - устаў злосны Бахмач. - Знаў i мне нi сказаў, прасiў мяне сачыць за Шпунтовай гаспадаркай. А я, як дурны, паслуха, сяджу, час iдзець, а бацьку памагчы нiма каму. От i выкiваў. Чорт знаiць, што робiцца! Пайду дамоў. Трэба я табе, я кабыле другi хвост!

- Пачакай, Янук, ня злуй, нi сьпяшы. Зараз пойдзiм да гэтага басяка Лявона! - затрымаў Антось юнака рукой.

- Чаго мне, на якога чорта мне ён? - адпiхнуў Янук Антося. - Сам iдзi. Ну цябе!

- Што гэта з табой, хлопец? - не адставаў Антось, спынiўшы Янука. Забыўся можа, як ён разам з Косьцiкам з твайго бацькi зьдзекваўся, га? Ня хочаш паглядзець, як бандзiт упадзець пiрада мной на каленi, рукi будзiць цалаваць, каб нi забiў яго? Га? Хадзi?

Янук спынiўся. Памяць уваскрасiла вобраз у хаце. Косьцiк Сабакевiч сiлай бацьку гарэлку лiе, iкону напокуцi б'е, а гэта гнiда, Лявон, як сабачка ўслужлiвы, збоку рагоча, Косьцiку памагае. Боль заскроб сэрца. Як-жа такую нагоду ў нябыт пусьцiць? Цiкава, вельмi цiкава будзе паглядзець як Антось з тым сабакам рахункi наводзiць будзе.

- Хадзi, нi марудзiм! - загадным тонам сказаў Дзярка.

- Дык можа скажаш мне, дзе ён цяперака? - насядаў юнка.

- Знаiш, дзе старая лясьнiчоўка?

- Знаю.

- Тамака ён.

Лясьнiчоўку гэну ледзь прыгадаў Янук. Некалi, ведама, бачыў яе, гэта тады калi мацi жыла, як у iмгле прыгадваў яе выгляд. Пасьля, калi Бжончэк застрэлiў матку, калi страшыў дзяўчат, ягады адбiраў, сабакам нацкоўваў, людзi ад тае лясьнiчоўкi воддаль трымалiся. Калi-ж прыйшлi бальшавiкi й нянавiсны лясьнiк недзе змыўся (былi весткi, што перабраўся ў "генэральную губерню"), новыя гаспадары сачылi за лесам ня горш, чымся старыя паны. I паставiлi свайго-ж лясьнiчага, дый той iз зброяй хадзiў. Ведама, чалавек ня свой, iзь нейкiх Манголаў, атаўбаваўся ў той лясьнiчоўцы й пiльна сачыў, каб нiхто якое галiны дрэва зь лесу не хапiў. Праўда, бальшавiцкi лясьнiк, як гаварылi, быццам лепшы за Бжончка быў, бо дазваляў ягады дзяўчатам i жанчынам зьбiраць, дый - казалi, - за лiтроўку цi другую самагонкi можна было й дроў у яго адхапiць. Ды ўсяроўна, некаму не дагадзiў, бо ўжо на другiм годзе бальшавiцкага паняволеньня зямлi гэтае, нехта, як мясцовыя выражалiся, пеўнiка яму падпусьцiў. Праўда, як чуў Янук, быццам пеўнiк гэны не ў пару выскачыў, бо не ўдалося яму шмат стравiць, агонь пагасiлi, а хату нiбыта адбудавалi.