Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 35

К Акула

10

- Ну й што? Згубiў разiнька?

Голас пачуўся ззаду. Юнак крута павярнуўся. Перад iм стаяў у цэлай сваей, заўсёды нейкай загадкавай прастаце, зь лёгкай усьмешачкай на твары, незаменны Антось Дзяркач.

- Як? - пачаў Янук. I ня ведаў што далей сказаць. Чыраваньню налiўся твар, млоснасьць гнула калены. - Як, ты тут? - знайшоў нарэшце язык.

Галоўны лiтоўскi дзяцюк стаяў перад iм i ўсьмiхаўся, а ўсьмешка кпiла зь Янука. Быццам гэта ня той самы чалавек, што кагадзе так пасяброўску прасiў юнака памагчы яму, даводзiў якая зь iх можа быць "добрая пара". Першае зьдзiўленьне змылася прыплывам злосьцi: што за благi жарт выдумаў Антось? На правым ягоным плячы вiсела, напханая нечым абношаная рудая, зрэбная торба.

- Гэ-гэ-гэ! - зарагатаў цяпер сухiм сьмехам Дзяркач. - Ну што, добра напалохаў цябе? Дык што, згубiў Шпуньцiху?

Усьмешка зь кпiнамi няпрыемна скрывiла дзяцюкоў твар.

- А хто яе ведаiць, куды яе чорт панёс!

Янукоў голас гучэў горычай рашчараваньня. Зьбянтэжаны Антосевым зьяўленьнем, засаромлены тым, што цётку згубiў у лесе, ён злаваў на сябе больш чымся на гэтага нахабнага дзяцюка. Здавалася, адылi, што той кпiць, забаўляецца зь цябе. Правай рукой Антось агарнуў зрэбную торбу, што зьвiсала з пляча на палатнянай шлейцы, ды гладзiў яе, быццам у ёй ляжаў скарб вялiкi. Левай рукой узяў Янука за плячо й зусiм пасяброўску, зычлiва зiрнуў шлопцу ў вочы.

- Ня злуй, браток, зараз табе ўсё раскажу. Толькi во давай, - азiрнуўся Антось вакол сябе, - з дарогi сойдзiм, каб нас тут нiхто ня ўвiдзiў.

- Ну а калi хто ўвiдзiць, дык i што? - агрызнуўся Янук, ды таргануў плячо, каб вызвалiцца ад Антося. Але дзяцюкова рука яшчэ больш, быццам клешчамi трымала яго.

- Ты, мусiць, зь мяне кепiкi строiш? Нашто я табе? - злаваўся Бахмач.

- Пажджы, чакай во... Хадзi з дарогi, сядзем, раскажу.

Ён цягнуў Янука за руку. Заглыбiлiся ў гушчар. Спынiлiся ў прагалiне ля шырокага пня бярозы. Дрэва, вiдаць, аб'ёмнае было. Тут-жа ляжала вялiкая куча гальля.

- Вiдзiш во, якое дрэва, зладзеi, звалiлi. Гэта-ж, пэўне, у "саюзную Гiрманiю" паехала. Тут-жа лес самы найлепшы высякалi. Цьфу, зладзеi! плюнуў Дзяркач.

Ён разгледзiўся. Падшыўка пушчы засланяла iх ад дарогi й толькi зыркае, дападлiвае, мабыць, вока магло-б iх адтуль угледзiць. Янук пазiраў на кучу трэсак, пiлавiньне вакол цьвёрдага, роўнага пня, параськiдванае навокал гальлё, сьляды колаў. Адсюль нядрэнна можна было бачыць скрыжаваньне дарогi.

- Дык от, братка, садзiся. Цябе, пэўня, цiкавiць, што папрасiў я цябе злыдня гэтага знайсьцi й за табой сьледам iду. Га?

- Ага, - буркнуў Янук i скоса зiрнуў на дзяцюка. Ён сеў на пень, а Анатось стаяў побач, разглядаўся па лесе й гаманiў зроўнаважаным, як бацька да сына, голасам.

- Я цябе папрасiў памагчы, бо хацелася мне цябе праверыць. Знаiш, я ведаю, што хлапец ты нядурны, ну алi гэтага мала...