Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 186

К Акула

Бандыт, што стаяў ля кута лазьнi, насамперш абвёў позiркам вакол сябе, а цяпер глядзеў недзе ў бок аселiцы. Хутка ськiнуўшы зь сябе бурку, Антось маланкай выхапiў нош, стануў на поўны рост i кiнуў нож у плечы вартавога. Зараз-жа з з правага боку бабахнула стрэльба. Антось кiнуўся да дзьвярэй лазьнi, пацягнуў шнур у гранаце, кiнуў яе ў сенцы лазьнi й як мага стараўся адкацiцца ад парогу. Ля кута, дзе стаяў вартавы, мiльганула фiгура. Гэта Максiм.

- Кладзiся! - крыкнуў Дзяркач.

Гучны выбух страсануў лазьняй i паветрам. Але Антось, заўсёды апанаваны, ужо трымаў напагатове свой наган. Зь сярэдзiны пачулiся стогны. Прайшло колькi часiнаў. Праз парог карабкаўся чалавек. Дзяркач выстралiў раз, тут-жа бабахнуў стрэльбай Максiм. Полымя асьвятлiла нутро сенцаў. Антось хутка падбег да дзьвярэй, нагой стукнуў ужо няжывога бандыта. Той перакулiўся, раськiнуўшы рукi, пераз парог. I гэтта-ж пад iм Антось спасьцярог у проблiсках полымя ручны кулямёт. Ён адапхнуў трупа, выхапiў аўтамат i крыкнуў Максiму:

- Не марудзь!

Сам кiнуўся на кут лазьнi, дзе ляжаў вартавы. Памяркаваўшы, выцягнуў у яго спад правай лапаткi свой заслужаны ўжо нож, глыбака ўсадзiў яго ў сьнег i абцiраў сьвежую кроў.

- Алi-ж ты, братка, здорава! - дзiвiўся сябра. - Ну а лазьня мая згарыць, каб iх халера.

- Дык што, ратаваць можа будзеш? Давай, сьпяшымся, бо нас тут ля вагня лёгка ўвiдзiць. Хто ведаiць, колька iх тутака бадзяiцца... Давай бягом!

Збораў як i нi было. Дабегшы да двара, Баравiк уськiнуў на развалкi пару хатулёў, палажыў стрэльбу.

- На й гэту качаргу, трымай напагатове. Ведаеш, як зь яе страляць? перадаў Антось яму здабытага шмайсарам, а сам пагнаў каня.

Калi пакiдалi Баравiкоў двор, спасьцераглi людзей, што беглi да ахопленай суцэльным полымем лазьнi.

Распытаўшыся дакладна пра ягонае "паляваньне", Левандоўскi прыняў Максiма Баравiка ў палiцыю, а сам далажыў Немцам пра новую перамогу над бандамi. I цяпер вось разам два сябры ўважна разглядалi цемру, у якой, ведалi, выпаўзаў зь лесу й падпаўзаў да мiрных людзей, каб рабаваць, ненавiсны вораг. Сядзелi на сугры, трымалi на воку сьцежку на ўзбалотку й бальшак. А там, крыху далей, дзе ледзь вiдаць на фоне сьнегу асьвер калодзезя, чарнела Антосева хата.

- А што там робiць Нiна з Дуняй? Няўжо маё прадчуваньне мяне падвядзець? - думаў Антось.

Паволi поўз час. Магчыма Антосю здавалася, што гэтым разам чакаў нечага асаблiвага. Амаль быў пераконаны, што Лявон, ня гледзячы на сваю трусасьць, яму не даруе й выдумае нейкую расплату. Рызыкоўна было пакiдаць жонку ў вёсцы, лепш было-б забраць яе ў мястэчка. З другога-ж боку ўпiкала сама думка, калi-б самую вёску Лiтоўцы, ягоную радзiму, аднесьцi ў зону бандытаў зь лесу, баяцца iх. I што сказалi-б вяскоўцы, у бальшынi яму зычлiвыя, калi-б даведалiся, што ён, Антось Дзяркач, наважыў забраць жонку да сябе, пабаяўся яе тут пакiнуць. Можа што й сказалi-б, а можа й не. Ведама-ж, жонка з мужам мае быць. Антось адкладаў, абяцаў Нiне, што вось лепш у мястэчку ўладзiцца, нейкую выгадную квартэру знойдзе. А баяўся прызнацца, што жонку як прынаду для Лявона пакiдаў. Той-жа, пэўне, даведаецца, што Нiна сама жыве. I як-жа лепш адпомсьцiць Дзеркачу, чымся маючы ў сваiх руках ягоную прыгажуню?