Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 124

К Акула

Нiхто зь iх Янука ня спытаў - адкуль, хто, куды й чаго... Як гэта яны ўпоцемку разспазналi, што не да iхнае кабалы наллежыць? Можа па вопратцы? Быў супынак. Шырака з грукатам адчынiлiся дзьверы, уварвалася знаёмае нямецкае гарканьне: - Райзэшайн, шнэль, шнэль! I нiводнага "бiттэ".

Янук сама першы. Ужо ня дрыжэла рука. Думаў: "Калi-ж гэты народ, абложаны клункамi, што пiў "высьменiтэ, курды крэў", меў чыгуначныя пропускi, дык я, Янук Бахмач, ад самага Вiтвiцкага дастаў. А ён-жа - ўлада!"

Аж дзiвiцца трэба было, што ўсе пропускi мелi. Немец сьвяцiў лiхтарыкам, праходзiў мiж карзiн, кашалёў, хатулёў. I чым далей, то цiшэў ягоны голас. Дзесьцi, у цьмяным сьвятле лiхтарыка, цурчэла вадкасьць, навет пачулася Немцава "данкэ шэн". Мужчыны й жанчыны, - цяпер Янук мог iм прыгледзiцца, - апранутыя паместачковаму сьлядзiлi начальнiка. I ня было ўжо крыку. Пасьля якiх пятнаццацi хвiлiн, выпiўшы добрую чарку, закусiўшы, Немец вылез. Хляснулi дзьверы й пад знаёмыя ўжо гукi рушыў цягнiк.

МIНСК.

А чаму ня Менск?

Вылезшы з вагону, Янук затрымаўся на баку, пазiраў на начных суседзяў. Рух пачаўся адразу. Усе, зусiм цьвярозыя, пакiдалi вагоны валочачы цяжкi багаж, станавiлiся ў чаргу перад вйсковымi жандармамi з нагруднымi бляшкамi, што стаялi ля ўваходаў у вакзал. Усюды напiсы "нур фюр Дойчэ". Поўна войска. А гэтта вось праход для цывiльных. I здавалася, што гэтыя, абладаваныя пакункамi людзi не марылiся бяссоньнiцай i ня пiлi "высьменiтэ, пане". I выглядала, што яны ня былi тымi ахвярнымi й гэройскiмi патрыётамi, якiх некалi лiтоўская настаўнiца, панi Раманоўская, так прывабна малявала на лекцыях гiсторыi.

На ўсходзе сонца паднялося над шчарбатымi руiнамi гораду. Янук стануў у чаргу, разглядаўся. З захаду ўкацiўся й спынiўся воддаль цягнiк. Адчынялiся дзьверы пасажырных i таварных вагонаў. Жаўнеры сьпяшылi на кухню-сталоўку. Але... Гэта ня былi Немцы. Эсэссаўская форма. Французы. Пра гэта гаварылi на рукавох шчыткi з напiсамi. Чаго тут Французы? I яны Гiтлеру на помач? Разважаць ня было часу. Якiсьцi "пёрун" таўхануў ззаду i Янук сунуўся наперад, да кантролi, трымаючы ў руцэ свой "райзэшайн".

На шырокiм пляцы ззаду за вакзалам грузавiкi з адкрытымi бартамi паглыналi нямецкiх жаўнераў. А цывiльныя, як спалоханыя зайцы, трымалiся боку.

- Гэр, шус пуцэн?

Малады дзiцячы галасок. Падлётак гадоў дзесяцi, ня больш, прапанаваў Немцу боты пачысьцiць. Гэткiх чысьцiботаў было гэтта некалькi. Трымалiся яны кута вулiцы, там, дзе найбольш жаўнернi валачылася.

Вось адзiн зь iх, дробненька-мiзэрны ў твары, мокра пад носам, з рабацiньнем, у занадта вялiкай, можа пазычанай у брата шэрай сьвiтцы, ды ўпоперак на галаве надзетай пiлёрцы, скончыў жаўнеру чысьцiць боты. Яшчэ лiшнi раз пацягнуў чырвонай бархатнай шматай па наскох ботаў, праверыў глянец. Боты зьзялi, асаблiва-ж самыя наскi дый навет кароткiя шурпатыя халявы.

- Фэртыг, майн гэр, - сказаў хлопчык.

Жаўнер уважна агледзiў боты, задаволена ўсьмiхнуўся.

- Вiфiль? - спытаў.

- Айн гальб марк, - бойка адказаў хлапец.