Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 122

К Акула

Упоцемку, сочачы за сьцежкай, Антось прыгадваў тую гамонку. Найцiкавейшае было пра самаахову. Калi-б яна зарганiзавалася, прыкладна, у Глыбокiм... Што тады? Пайсьцi? А як-жа зь мясцовай палiцыяй? Левандоўскi больш да яго не заглядаў. Мусiць ня было за што зачапiцца. Але што рабiць з гэтым Лявонам? Пагайскi слушна яму ўпiкнуў, што тады ў лесе басяка ня выканчыў. Як гэта сталася? Усяго адзiн патрон... Нiхто, апроч Янука, ня ведаў-бы, а гэты хлопец зусiм надзейны. Дык-жа не, у апошнi момант рука задрыжэла. Больш таго, яшчэ стрэльбу Лявонаву аб пень раструшчыў, плюнуў. Няйнакш нейкая нянавiсьць да гвалту, да прылады забойства на такi крок таўханула. А можа што глыбейшае, што ў беларускай сялянскай натуры сядзела. Памылка. Цябе за гэта ворагi не памiлуюць. Навет свае вырадкi сваймi-ж рукамi задушаць... I што рабiць з гэтым брыдой Лявонам, калi ў рукi трапiць? Цi яго палiцыi ў Гацях аддаць? I што з гэтага? Падзяку ад Левандоўскага атрымаеш? Фiгу. Падумае сабе, што калi ты гэтага басяка ўночы дапiльнаваў, дык чаму дзядзька такi спрытны, як ты, ня мог некалi Бронхэра забiць? Яшчэ прычэпiцца... Не, гэта выключана.

Каля Шпунтовага двара было цiха. Усьведамiўшы, што ўжо ноч на зыходзе, Антось устаў i мяркаваў, цi йсьцi дахаты. I тады раптоўна, амаль зьнiкуль, зьявiлася выдатная думка. Здалася такой надзвычайнай, што Антось аж зьдзiвiўся, як гэта яна раней яму ў галаву ня прыйшла. Ня трэба будзе болш спаць у гумне цi падпiльноўваць таго Шпунта ў Гараватцы. Нармальнае жыцьцё зноў пачнецца. Ня трэба будзе баяцца, што Шпунт цi iншая брыда якая яго ў пасьцелi зь Нiнай знойдзе. А кажны дзень, не ўкарацiўшы вартаваньнем злыдняў ночы, можна будзе спарней ля гаспадаркi папанатужыцца.

I зьдзiвiлася на наступны дзень Нiна, калi Антось, памяркаваўшы й расплянаваўшы ўсё, як належылася, дзiрку ў падлозе праразаць узяўся.

- Гэта што такое? - спыталася спакойна, бо ведала Антосеву разважлiвасьць.

- Нару рабiць буду, - усьмiхнуўся Дзяркач.

- Нару?

- Ага.

Нiна пазiрала на шчацiнай аброслы Антосеў твар i намагалася нешта вымяркаваць.

- Вiдзiш, як зраблю нару, тады пачну спаць з табой, у гумно на сена болей нi пайду. Калi сам ён цi зь кiм прыдзiць, тады я яго ў руках маю.

Нiна падумала i ўсьмiхнулася.

- Калi ён прыйдзiць, дык ты шмыг, як мыш, у нару?

- Нiхай сабе як мыш, - усьмiхнуўся Антось, але нi ад ката. I мая нара два выхады будзiць мець.

Колька ночаў, асьцярожна, каб нiхто зь вясковых не спасьцярог, Антось добра папрацаваў. Пры гэтым трэба было вырашыць цi дну праблему, як, прыкладам, куды падзець выкапаную зямлю, або куды адвесьi сьцёк на ваду. Трба-ж, каб нара была сухая, калi лiвень здарыцца. I як-жа тады дзякаваў Антось будаўнiку гэнай хаты, што калiсь паставiў яе на высокай каменнай аснове.