Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 121

К Акула

- Памятай, Антось, Залатуху. Знаеш, што сталася. Вёску спачатку банды наведалi, пару дзяцюкоў да сябе сiлай забралi. Пасьля чыгунку ўзарваклi. Вёска ў чырвонай зоне ляжала. Немiц свае пляны маiць. А цi ты думаеш, што вашым Лiтоўцам нi пагражаiць такая самая цi падобная небясьпека? Яны-ж таксама пры самай зялезнай дарозе, значыцца ў чырвонай зоне ляжаць. I вось прадстаў сабе, што спачатку гэты Лявон Шпунт прыйдзiць да бацькоў. Нехта даведаецца. У вас-жа гэты самы дзiравы шляхцiц, значыцца даношчык пад бока. Ён, пэўня, вушамi стрыжэць, а для каго працуiць то гэта я табе ўжо казаў. Дый каля вашай вёскi нiдалёка ўжо раз рэйкi разьвiньцiлi Раз цi два прыйдуць цэлай бандай, вёску абрабуюць, можа мiну пад цягнiк падложуць, а там яшчо свае афiшкi параськiдаюць цi папанаклейваюць. Тады й хвашчыся. Яны ўжо пастараюцца, каб палiцыя на наступны дзень знала. I вось вёска трапiць у два агнi. А там ужо далей сам уявi што быць можыць.

- Ты думаеш, што такое можыць быць?

Падгайскi спахмурнеў, некаторы час маўчаў, а пасьля зноў пачаў роўным, зраўнаважаным тонам:

- Браток, Антось, я многа думаў пра тое, што можа быць. Уключу радыё на Маскву й што ты думаеш адтуль барабаняць? Яны цэлы час пра народную партызанскую вайну, от пра што. А цi ты знаеш што гэта паiхнаму значыць народная вайна? Гэта ня тое, што наськiдаць сваiх чэкiстаў, цi прывязуць якiя гатовыя палкi на парашутах, каб Немцаў бiлi. Не! Саўсiм не! Вядома-ж, спэцыялiстаў i палiтрукоў то яны ўжо ськiдаюць i вунь колька наськiдалi. Але заданьне iхнае, - i з гэтым яны ня скрываюцца, - змабiлiзаваць усiх нашых баяздольных людзей, значыцца ўсякага, якi стрэльбу можыць у руках дзiржаць. От як. А як гэта, ты думаеш, яны мабiлiзаваць будуць? Ты знаеш як бальшавiкi робяць. Ня пойдзеш дык кулю ў лоб. Iм на наш народ напляваць. Цi тое, што яны справакуюць Немцаў, каб нашы вёскi палiлi разам зь людзьмi, цi тое, што Немцы будуць за аднаго свайго па сто нашых расстрэльваць, гэта, думаеш, iх абыходзiць? Наадварот. Кажу-ж, iм на нас напляваць. Мы чулi колька Сталiн людзей у Сiбiр на сьмерць пазаганяў пакуль свае праклятыя калгасы пазакладаў. А цяперака вайной, калi яго самога Немiц за горла схапiў...

Доўга сядзелi, разважалi, думалi.

- Што-ж рабiць? Трэба неяк арганiзавацца, баранiцца, - сказаў Антось.

- А ты думаеш, што нашы над гэтым ня думаюць? Вось хацеў табе расказаць, што нашыя ў Менску стараюцца самаахову арганiзаваць i даўно ў Немцаў парогi абiваюць. Самаахова, - як самое слова гаворыць, - значыць сваё войска для аховы, для абароны самiх нас. Я ўжо чуў, што быццам нашы атрымалi дазвол арганiзаваць свае батальёны самааховы, разумеецца пад нямецкай камандай. Недзе мусiм пачынаць, сваё войска трэба. А я спадзяюся, што як напор бальшавiцкiх бандаў узмоцнiцца дык Немцы ня дзе нi дзенуцца, нам i большую армiю дазволяць i аружжа дадуць. I тады такому, як табе, трэба туды было-б... Ну а да гэнага часу, сам ведаеш. Той Шпунт, каторага ты ня выканчыў, як у сваiх руках меў, табе, пэўня-ж, нi даруiць. Сам вiдзiш, што ня можаш у шапку спаць...