Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 120

К Акула

- Ты ведаеш, Антось, дзе цяпер Лявон Шпунт? - спытаўся не такi, як раней фанабэрысты солтыс.

- Лявон? - пацерабiў галаву Дзяркач. - Дык-жа казалi, што прапаў недзiка. А чаму я маю ведаць?

- Так сабе, можа што дзе чуў. Неяк мне здаецца падазроным, што быў-жыў чалавек i раптам яго нi стала, як пад зямлю прапаў...

- А чаму ён табе ў галаву прыйшоў? Калi хочаш што знаць пра яго то чаму табе старых Шпунтоў за язык нi пацягнуць?

- Стараўся цi раз раней, i ўчорака. Кажуць, што недзе зыйшоў ды ўсё. А пасьля сьцяной маўчаць. Вы-ж, пэўне, можаце дагадацца, кажу, дзе ён ёсьцiка. Дык скоса паглядаюць, як-бы ўквялiў я iх.

- Дык ты i ўчорака да iх хадзiў?

- Ага. Ведаеш, цiкава. Пазаўчорака за поўнач гэта было. Выйшаў я на двор, ня спалася мне, ды чую, што Шпунтоў сабачонак забрахаў. Брэшуць сабакi, вядома, на тое яны сабакi, каб брахалi. Але гэтта нешта ня тое. Брахаў гэты самы Шпунтоў сабака, а пасьля чую, што саўсiм голас пiрамянiў. Гэтак радасна пачаў пiшчэць, якраз так, як сабака робiць, калi некага блiзкага ўвiдзiць. Я тады й падумаў, што каго-ж такога свайго ён так позна ўночы спаткаў. Чаго ён так з радасьцi пiшчэў.

- Дык от, можа дзе стары Шпунт быў, ды дамоў вярнуўся? Кумекаiш?

- Стары? Куды яму ноччу цягацца? Ды я-ж знаю, што немач у яго.

- Немач, цi прытворы? Ну а калi нi старога Шпунта, дык каго сабака мог з радасьцяй вiтаць?

- Ты-ж сам падумай.

Мужчыны разумелiся з паўслова. Паўлоўскага пераказ пра сабаку паставiў Антося перад аднэй рэальнай магчымасьцю зь непрадбачнымi насьледкамi. Але чаму Лявон хвалiўся, што адпомсьцiць яму? Няўжо-ж мяркаваў, што гэта да Антосевых вушэй ня дойдзе? А можа п'яны быў?

Не давяраў Дзяркач Паўлоўскаму. Дзiравы шляхцiц мог нешта лёгка прыдумаць, каб яго, Антося, за язык пацягнуць. Усё-ж магчымасьць адведзiнаў бацькоў Лявонам цяжка выключыць.

Вярталiся старыя й назойлiвыя думкi. Усе добрыя людзi сьпяць. Ды цi толькi людзi. Сьпяць вунь i жывёлы, i птушкi й паўзуны ўсялякiя. Даў Бог час працаваць, даў i пару адпачываць, цi забаўляцца. Дык чаму-ж ён, Антось Дзяркач, ня сьпiць а падпiльноўвае на Гараватцы хлыста нейкага? Ды не, няпраўда, ня ўсе сьпяць. Вунь там у гэтай разьлеглай пушчы варушацца помсты прагныя, народнай бядой ненасытныя нiкчэмнiкi. Тыя, што кагадзе сябе "народнай уладай" называлi. А цяпер плянаваньне новых зьверстваў, рабункаў i забойстваў зганяе iм сон з павекаў. Тымчасам, вiдаць, над сваiмi адно ўмеюць зьдзеквацца, бо ня чуваць, каб яны дзе зь Немцамi ўдужкi бралiся. Быццам выклiканы, у ўяўленьнi стануў перад iм Кастусь Падгайскi, з каторым кагадзе даўгую гамонку меў.