Читать «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» онлайн - страница 273

Валер Булгакаў

46

Сярод іх былі дэпутаты ВС Леанід Сініцын (празь месяц — кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта), Віктар Кучынскі (уваходзіў у склад часовай камісіі па барацьбе з карупцыяй, у хуткім часе стане апаратчыкам найвышэйшага ўзроўню) і Іван Ціцянкоў.

47

Аб гэтым таксама сьведчыць і характар фінансаваньня выбарчай кампаніі Лукашэнкі. Выкарыстоўваньне бюджэтных сродкаў на гэтыя мэты было магчыма толькі з маўклівай згоды кіраўніцтва праваахоўных органаў.

48

Маюцца на ўвазе інстытуты не як ўстановы і арганізацыі, а як ўстойлівыя сыстэмы практык, што санкцыянуюцца і падтрымліваюцца з дапамогай сацыяльных нормаў.

49

У ВС 13-га скліканьня не патрапілі прадстаўнікі БНФ, але там былі ўтвораны фракцыі камуністаў (44 дэпутаты, ці 22% дэпутацкага корпусу), аграраў (48 чал., ці 24%), лібэралаў (фракцыя «Грамадзянскае дзеяньне» ў складзе 18 чал., ці 10%) і сацыял-дэмакратаў (фракцыя «Саюз працы» з 18 чал.). 92 дэпутаты былі беспартыйнымі. Яны ўтварылі самую шматлікую фракцыю «Згода», у якую ўвайшло 59, або 30% дэпутатаў.

50

Прававая канстытуцыйная рада з 19 юрыстаў на чале з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта А. Абрамовічам была ўтвораная ўказам ад 14 красавіка 1996 г.

51

Аб тым, як Вярхоўны Савет губляў палітычную вагу ўва ўмовах манапалізацыі СМІ беларускім рэжымам, сьведчыць гісторыя адчужэньня «Народнай газеты» — аднаго з найбольш папулярных у Беларусі выданьняў, заснавальнікам якога зьяўляўся ВС. 28 чэрвеня 1996 г. , калі Вярхоўны Савет прагаласаваў за прызначэньне новым рэдактарам «НГ» дэпутата ВС 13 скліканьня Леаніда Юнчыка, ейны дагэтулешні рэдактар Міхаіл Шыманскі ў той жа дзень рэарганізаваў газэту ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, якое сам жа і ўзначаліў. Юрыдычнай падставай для гэтых захадаў сталі ўказы А. Лукашэнкі, выдадзеныя на падставе фальшывых дакумэнтаў. Ня маючы гарантаванага доступу да дзяржаўных СМІ, ува ўмовах, калі дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй была разгорнута антыпарлямэнцкая прапаганда, ВС згубіў апошнюю падкантрольную сабе крыніцу інфармацыі (за выключэньнем газэты «Звязда»). [Гл. О реорганизации редакции газеты «Народная газета». Указ Президента Республики Беларусь №233 от 28.06.96 [Электронная вэрсія]. Дакумэнт дасяжны па адрасе: http://194.226.121.66/webnpa/text.asp?NR=P39600233; О назначении М.В.Шиманского генеральным директором открытого акционерного общества — главным редактором газеты «Народная газета». Указ Президента Республики Беларусь №235 от 28.06.96].