Читать «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» онлайн - страница 175

Невядомы

Нацыяналістычная пазіцыя (пададзены погляд лічыцца радыкальным, і не ўсе яго падзяляюць) аб’ядноўвае тут патрыярхальныя погляды на рэпрадукцыю (жанчыны, што сёння карыстаюцца абортамі, параўноваюцца з забойцамі) з ліберальнымі (“еўрапейскімі”) прынцыпамі. У такой (нацыяналістычна-ліберальнай) перспектыве свабода прэсы ёсць абсалютнай каштоўнасцю, а правы жанчын на ўласную рэпрадукцыйную функцыю — не. Бо падпарадкаванне жанчын патрэбна для выбудовы складанай (класавай і нацыянальнай) іерархіі.

Свабода і роўнасць ёсць якасцямі братэрства, з якога жанчыны вылучаны: яны лічацца носьбітамі і ўзнаўляльніцамі нацыянальнай культуры, а таксама вартаўніцамі сімвалічных межаў паміж “намі” і “іншымі”, яны “знаходзяцца ў небяспецы” і іх трэба бараніць. У прыведзеным ніжэй вершы Анатоля Сыса, надрукаваным у 1993 г., жаночае цела выразна-экспрэсіўна акрэслена як поле нацыянальнай бітвы:

Песня пра жану У рaсейцау шаблі касыя, У расейцау вочы Батыя, Конскія хвасты за плячыма, Потная кабыла — айчына. Не патрап пад шаблі касыя, Не павер у вочы Батыя. Не сядлай жарэбнай кабылы, Прывядзе да цёмнай магілы. А у мяне ж свая ёсць магіла, А мяне ж ана палюбіла, Палюбіла сынам і мужам, Як жану, я біў ее гужам, а я біў-пытаўся: ці мала да мяня з чужынцамі спала? “Спала з маскалём, спала з ляхам, ды была пасцеллю мне плаха, спала з тваім бацькам — ліцьвінам, а цяпер з табой — маім сынам, паглядзіся ў рэчкі лясныя, хіба маеш вочы Батыя? хіба ж конскі хвост за плячыма, паглядзі — з кім спала Айчына!”

Эмацыйнае ўздзеянне верша гэткае ж вялізнае, як і тая моц, з якой ён сэксуалізуе нацыянальнае самавызначэнне. Як нішто іншае прагаворанае альбо напісанае ў нашай культуры, ён адлюстроўвае працэс пошуку інтэлектуаламі доказаў легітымнасці нацыі ў кантэксце “беларускай нацыянальнай міфалогіі”, актуалізаванай праз праблему жаночай чысціні. Вобраз жанчыны-нацыі, што не аддае сябе гвалтаўніку, які разам з тым — каланізатар, звязваецца з гераіняй нацыянальнага пантэону Рагнедай і — такім чынам — уцягваецца ў культурніцкую бітву за гістарычнае абгрунтаванне незалежнасці. Гісторыя Рагнеды аказваецца часткай сімвалічнага супраціву Русі і рускасці, і таму звязана з сённяшняй ідэяй незалежнасці і нацыянальнай дзяржавы. “Рагнеда” павінна таксама сведчыць аб існаванні моцнай і незалежнай старажытнай дзяржавы на беларускіх землях, якая не хацела падпарадкоўвацца Русі ні тады, ні пазней.

У адрозненне ад інтэрпрэтацыі, што давалася ў савецкіх гістарычных падручніках, версія 1990-х гг. падае падзеі канца 18-га стагоддзя як захоп і каланізацыю.

“Доўгі час у нашых школьных падручніках... гаварылася, нібыта беларусы на працягу стагоддзяў імкнуліся ўз’яднацца з братнім рускім народам і жыць з ім у адной дзяржаве.

Гэта няпраЎда

Беларусы паважалі суседні народ … але жыць пад уладаю расейскіх цароў нашы продкі ніколі не хацелі. Яны вельмі добра памяталі, як забіваў і гнаў у няволю палачан цар Іван Жахлівы. Назаўсёды засталося ў памяці беларусаў і тое, што салдаты Петра І узарвалі галоўны храм нашай зямлі — Полацкі Сафійскі сабор”, Гэта версія нацыянальнай гісторыі для дзяцей. Дарослая версія — верш — эратызуе захоп і робіць жанчыну адказнай за захаванне нацыянальнага “гонару”.