Читать «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» онлайн - страница 160

Невядомы

Гэтая лінія трактуецца прыхільнікамі парадыгмы “складкі” адносна як сіл, што дзеяць у матэрыі (і ўвасабляюцца ў выглядзе складкі, складваньня), так і сіл душы (у выглядзе згібаў, згінаньня). Душа непазбыўна (“заўсёды ўжо”) мае форму. Матэрыя ж, пэрманэнтна яе набываючы, губляе яе. Менавіта таму душа здольна супрацьстаяць, згінаць матэрыю й самую сябе. У традыцыі моўнай гульні на аснове “складкі” воля паўстае як кропкавы вынік ці крывая, што падагульняе барацьбу зьнешніх сіл згінаньня: супраць уласнай душы, здольнай “згінацца пад цяжарам грахоў”.

7. Задае адзін са спосабаў пабудовы тэксту як аналягу сьветабудовы: Дэлёз, вызначаючы ўласны прафэсійна-філязафічны літаратурны стыль (“пісаць значыць кроіць”) бачыў сцэнар спасьціжэньня бязьмежнага Космасу, бясконца-вечнага Сьвету як пасьлядоўнасьці станаў зьместу ў кроках працэдуры “раскрою”: а) зыходная матэрыя; б) сфэра складкі, іхны падбор; в) вобласьць фігуры — згібы, згінаньні, разгінаньні — перамяшчэньне па подыюме ўздоўж адзінай лініі; г) адпаведны адбор неабходнай лініі цела.

8. У статусе парадыгмальнага вобразу для спасьціжэньня ідэі “лініі сьвету” дазваляе нетрадыцыйна ўявіць і асэнсаваць суадносіны канечнага й няспыннага, бясконца вялікага й бясконца малога: у межах парадыгмы “складкі” навука пра матэрыю ўсё больш прыпадабняецца да “арыгамі” (япон. — “мастацтва складаньня паперы”). Лябірынт няспыннасьці трактуецца ў межах схем “складка—згіб” не як лінія, што распадаецца на кропкі: складка заўсёды “ўнутры” іншай складкі — накшталт “поласьці ў поласьці”, і можа інтэрпрэтавацца як “атамарная адзінка” матэрыі, як ейны найдрабнейшы элемэнт, як найдрабнейшы элемэнт лябірынту сьвету.

9. У якасьці элемэнту праўднага філязафічнай веды садзейнічае пазытыўным працэсам захаваньня індывідам уласнай ідэнтычнасьці (Фуко). Паводле Фуко, сучасная барацьба індывіда за Самасьць ажыцьцяўляецца праз супраціў дзьвюм цяперашнім формам суб’екцыі: а) індывідуалізацыі на аснове прымусу ўладамі й; б) прыцягненьню кожнай індывідуальнасьці да вядомай і пазнавальнай ідэнтычнасьці, зафіксаванай аднойчы й назаўсёды. “Складаньне” ж і “падваеньне” дазваляюць, згодна з Фуко, адэкватна апісаць і тым самым захаваць Памяць людзей у ейнай іпастасі “абсалютнай памяці зьнешняга”, а таксама зафіксаваць “цяперашняе” стаўленьне індывіда да сябе (параўнай з узьдзеяньнем Я на Я). На думку Фуко, такая Памяць “падвойвае” як цяперашняе, так і Зьнешняе, будучы адзінай з забыцьцём. А забыцьцё (разгортваньне) раскрывае тое, што складзена ў Памяці (складках як такіх). (Аналягічна ў Гайдэгера — “памяць як апазыцыя забыцьцю забыцьця” й у І.Канта — “час як форма, у якой розум узьдзейнічаче на сябе, ажыцьцяўляючы “самаўзьдзеяньне”, і ўтварае сутнасную структуру суб’ектыўнасьці”).