Ах, насланнё! Каторы раз у снеЯ ад агіды жуткай скаланаюся:Абдаючы сцюдзёнаю слюнявасцю,Кратовы лапы грэбаюць па мне!Дзве куцапалыя (чамусьці дзве,А не чатыры), пальцамі-абрубкаміЗ завостранымі кіпцюрамі цупкімі,Па шыі грэбаюць, па галаве...Адкуль і што за немарач найшла?Ніводнага ж крата ў жыцці не знішчыў яІ не стаўляў прылады паляўнічыяКаля яго падземнага жытла.Хоць ён псаваў і сад і агарод —Я помсты не ўчыняў за гэта ворыва.«Такой бяды, казаў. Нашкодзіў здорава,Ды што рабіць? На тое ён i крот!..»Так, не чапаў брыдоты я... АлеСпаткаўшы дзе — заўсёды моцна гідзіўся.Ці не праз гэта ім i зненавідзеўся?Цямрэц не любіць тых, што на святле.І вось — дайшло ну проста да бяды:Каторы год у сне я скаланаюсяАд лап крата, што грэбае з нянавісцю...Хто рады дасць? Хто збавіць ад брыды?1986
На сходзе
І ты, брат, хораша сказаў,І ты, брат, хораша!Так кожны з вас за сэрца ўзяў —Аж стала горача.І ты шануеш, вызнаешМараль вячыстую,І ты руку ёй падаешЗаўсёды чыстую.І ты ні ў чым не вінаватПерад Радзімаю,І ты клянешся ёю, брат,Адной-адзінаю.Вы пра сябе сказалі тутТак шмат прыўкраснага,Што я... канаю ад пакутСумлення ўласнага.І мне няўсцерп сядзець між вас,У рай прызначаных.Мне б захлынуцца ў самы разСлязьмі гарачымі.1987
У лад са старою прыказкай
Пры нагодзе ў нас аб лесеГэтак гаварылася:«А мае — як не ўпяклося,Дык і не ўварылася!..»Вось і ты ўжо гэту з болемПаўтараеш прыказку,Хоць у сэрцы ёсць даволіІ агню, і прысаку.Днём і ноччу, рана — позна,Думкі цяжка рояцца:Як ад немасці пагрознайПесня абароніцца?Як сабою ёй застацца,Калі скрозь урвіцелі,Ёй на здзек, у ранг мастацтваХрып завозны ўзвысілі?Ім над імпартныя рытмыДобра, лёгка скачацца,Ну, а ты? Сядзіш паніклы?Смейся — раз не плачацца!Ахрышчоны ліхалеццем,Выраслы з нішчымніцы,Можа стацца, што не мецьмешI такой магчымасці.Ах, цябе не толькі слёзы —Смех таксама выракся?Сапраўды: як не ўпяклося,Дык i не ўварылася!..1987
Пытанне
Хаджу па чужыне, гляджу на людцоў,На іхняе з Богам вітанне —І зноў працінаюся болем, i зноўДушу мне свідруе пытанне:Як доўга яшчэ будзе ў нас у вачахІ ў кожным штрыху чалавечым —Наш, пройдзены намі, пакутлівы шлях,Наш сум па няспраўджаным нечым?1989
На судзілішчы тым..
На судзілішчы тым,Што ўчынілі сляпцы,Быў і голас зусім не сляпога,А таго, што даваўНа кургане-капцыКлятву імем братэрства святога.Ён найлепей з усіхЗнаў у той грамадзе:У адным вінаваты «падсудны»,Што ніколі,Ні разу,Ні ў чым і нідзеНе прадаў свой народ шматпакутны.І застрэўУ «падсуднага» ў горле камяк,Варухнуліся здрадліва губыІ адно прашапталі —Нячутна, няўзнак:«Як жа гэта ты, братачка любы?..»«Вось дзе наша пагібель,Халопы-рабы,Па-за гэтым прычын не шукайце», —Так ён суддзям сказаўI ўцямнеў ад журбы,Як над свежай магілаю маці.Сто разоў ганьбаваныПаклёпам-манойЗа адданасць бацькоўскаму краю,Ён суцешыцца могТолькі думкай адной,Што стрывае i гэта, стрывае!..Ён павінен трываць —І трываць да канца,Каб ісці —І ў хадзе не згінацца —На святло, што калісьціЗ кургана-капцаЁн убачыў вачыма юнацтва.9.7.1989