1На старажытных могілках у Софіі,Дзе спачываюць годы і вякі,Убачыў я вянкі яшчэ не ўсохлыя —Павітыя жалобаю вянкі.І зразумеў — раней, чым згледзеў літарыНа чорным крэпе: гэта ты, мой брат!І ўраз адчуў, нібы прысуд бязлітасны,Як не гатовы я да гэткіх страт!..Стаяў, паніклы, над грудком уквечаным,Што атуліў твой вечны супакой,А ўсё ў душы крычала i пярэчыла,Не мірачыся з крыўдаю такой.Маўчала воддаль цэркаўка, не звонячы,Акацый водар ліўся ў тленны дух...А майскі дзень такі быў зырка-сонечны,Што на імгненне для мяне патух.А ў разналістай зеляніне могілакТакі грымеў магутным гімн жыццю, —Як быццам, спахапіўшыся, адмовілаНа гэты раз прырода небыццю.2Азлоблены век забіваеНайлепшых сяброў без пары.Замены ж сябрам не бывае —Навек нам даюцца сябры.Аднойчы, няўзнак, на знаёмстваАбменімся поціскам рук,Спаткаўшыся зноў — расстаёмсяБез смутку, там болей — без мук.Бо ў новыя верым сустрэчыІ знаем: іх безліч яшчэ,Баяцца за іх — недарэчы,І наша ад нас не ўцячэ!Якая наіўнасць! ЯкаяБяспечная стаўка на час!..А наша так хутка ўцякаеПраз тлум-мітуслівасць ад нас!І вось ужо ўсё: ні спаткацца,Ні ўбачыць, ні голас пачуць, —Стаяць і глядзець, як з акацыйСлязіны-пялёсткі цякуць...3Любы брат мой балгарскі Андрэй!Віцязь-рыцар славянскага брацтва!Знаю: будзе бясконца цяжэйМне цяпер за Дунай выбірацца.Вось прыеду, вось гляну-зірнуУ зялёныя Віташы вочы —І згадаю, як разам вяснуМы з табой тут «гукалі» аднойчы...Грэла сонца — i таяў-блішчэўНа сцяжынцы лядок наздраваты.Слухаць госця яшчэ i яшчэУ той ранак хацеў нездарма ты:І да песень матулі маёй,І да нашай зямлі партызанскайНеспадманна прырос ты душой,Каб дзяліцца натхненнем і ласкай...Дзякуй, брат мой балгарскі Андрэй,Быў ты ўвесь з дабрыні і любові,А любоў на зямлі не памрэ —На зямлі і ў паэтавым слове.