Ну й сон мне прысніўся ў бяссонную ноч!Стаю на пагосце нібыта,Бярозы і сосны, капліца наўзбоч,Крыжы i каменныя пліты.Нікога не бачу, ды чую кагось —Хтось кліча-гукае штосілы:«Гэй, дзе вы там? Свінні прыйшлі на пагостІ рыюць святыя магілы!..»Гляджу, сапраўды: між сасон і бяроз —Арудуюць морды свіныя!Дратуюць, драпежаць, паскудзяць пагостІ рыюць магілы святыя!Абураны я, ды няма чым прагнаць —Ні пугі ніякай, ні кія.А свінні свінячаць, сапуць i вішчаць —І рыюць магілы святыя!..Услед за няведама кім я тадыГукаю таксама штосілы:«Гэй, дзе вы там? Свінні прыйшлі на кладыІ рыюць святыя магілы!..»Але старажы на мой крык не бягуць —Напэўна, не чуюць, глухія...І рохкаюць свінні, і гнюсна сапуць,І рыюць магілы святыя...Я ў прыступе крыўды апёрся на крыж,А прыступ — няйначай смяротны...«Ну, што з табой робіцца? Зноў ты не спіш!..»Ды гэта ўжо голас — мне родны...1.7.1989
Пра нашу годнасць
Што праўда,То праўда —Даўно гэта стала:Віхляння — багата,А годнасці — мала.Багата юродства,Блюзнерства,Крыўляння,А мова народа —На грані сканання.Таму і цямнеем,Чарнеем ад злосці.Аж хочацца наватУдарыць кагосьці.Каго — зразумела,Ды чорт яго знае,Чым кончыцца можаАдвага такая!І што ж тады робімУ злосці i скрусеМы — існыя родамСыны Беларусі?Што — робім?A б'ём-дабіваем заўзятаСвайгоНе дабітага злыдняміБрата.У гэтым — i мужнасць,І мудрасць,І годнасць,І нашага гора-гібенняНязводнасць.1989, лістпад