У гэты век, што адвучыў маўчаць,У кожным абудзіўшы сверб размовы,Я веру у нясказаныя словы,Якім, магчыма, і не прагучаць.Дзівак, наіўны, смешны, як дзіця,Я веру ў іх, як веруючы — ў догмы.І гэтай веры хопіць мне надоўга.Ва ўсякім разе — да канца жыцця.1972
* * *
Тут, дзе вучыўся і араць і сеяць,Адкуль панёс і песню ў свет сваю,Я з пасівелай галавой стаюІ слухаю асін журботны шэлест.І неадчэпна ў ціхай мове лісцяАдно пытанне ловіць прагны слых:«Скажы, ты шчаслівейшы стаў за тых,Што тут араць i сеяць засталіся?»1973
* * *
Жанчыны вёсак беларускіх, вамЯ кланяюся уклонам самым нізкім —За кожную іскрынку хараства,Што ззяе ў слове, ад калыскі блізкім.Пачуеш вас, не зманеных маной, —І весялей глядзіш у твар эпохі.Дык пасядзіце ж, любыя, са мной,Пагаманіце, пагукайце трохі...1973
* * *
Балюча — быць ахвярай нечай,Падсудным злыднем быць — ганебна,Нялёгка — мерай чалавечайКараць віну, хоць i патрэбна.Які ж цяжар, якая кара,Калі, спасцігшы лёс свой трудны,Ты сам — суддзя, і сам — падсудны,І сам — падсуднага ахвяра!1973
* * *
Толькі б ведаць, а шчаслівы быў бы,Што мой сціплы плён не прападзеІ на роднай матчынай сялібеХоць камусьці ў сэрца западзе.Хоць адзіным парасткам узыдзе,Прарасце, праб'ецца да святла...Толькі б ведаць, а не быў бы ў крыўдзе,Што нямнога доля мне дала.1974
Мой белы дзень
І я стаяў над прорвай роспачы,І ноч мне цемрыла душу,І думаў, ліст слязою росячы:Нічога больш не напішу.Але вяртаўся промень страчаны,У сэрцы плавіўся лядзень,І зноўку вера ў слова матчынаСвяціла мне, як белы дзень!1975
* * *
Мае равеснікі, з якімі, помніцца,Прызыўнікамі разам мерзлі-моклі,Даўно стаяць на капітанскіх мосціках —У белых кіцелях i пры біноклях.Абводзяць даль паглядам трыумфатара,Раз-пораз гладзяць на грудзях калодкі.І мроіцца за лініяй экватараІм адміральскай славы хлеб салодкі.А мне па сэрцу чын матроса простага(Хоць пэўна ў мічманы я змог бы выйсці).Упэўніўся — пасля вясёлых роздумаў:З такіх, як я, — у труме больш карысці.Я ля машын хаджу, ля гулкіх дызеляў,Прапахлы ўвесь мазутам і саляркай,Бянтэжуся я капітанскіх кіцеляўІ не зайздрошчу белізне іх яркай.Адно я ў гэтым рэйдзе цвёрда ведаю:Каб карабель праз штормы-ураганыПрыбыў шчасліва ў прыстань запаветнуюЯ мушу службу несці без заганы.Бывала горка мне. Ды не зняверыўсяЯ ў лесе ўласным. І ў сябрах таксама.Бо сэрцам я заўжды на родным беразе —З яго лугамі, нівамі, лясамі.І калі ўрэшце выйду я на палубу,Як у старой той песні, ледзь прытомны,І вочы памутнеюцца запалыя,І ў іх апошні раз успыхнуць промні, —Падхоплены сяброўскімі, рабочыміРукамі моцнымі, я гляну ўперадІ прашапчу: «На родны бераг, хлопчыкіХоць жменяй попелу — на родны бераг!1977-1978