Вы шуміце, шуміцеНада мною, бярозы,Калышыце, люляйцеСвой напеў векавы.А я лягу-прылягуКрай гасцінца старогаНа духмяным пракосеНедаспелай травы.А я лягу-прылягуКрай гасцінца старога,Галавой на пагорак,На высокі курган,А стамлёныя рукіВольна ўшыркі раскіну,А нагамі ў даліну —Хай накрые туман...Вы шуміце, шуміцеНада мною, бярозы,Асыпайце, мілуйцеЦіхай ласкай зямлю.А я лягу-прылягуКрай гасцінца старога:Я здарожыўся трохі.Я хвілінку пасплю.1963
* * *
На змярканні, калі ў небе зорыПраступалі, прывідна-няўстойлівыя,Мы купаліся ў Японскім моры,Пераездам і спякотай стомленыя.Цішыня стаяла над затокай —Пэўна, ветры спалі супакоеныміНедзе там, у далечы далёкай,За Курыламі i за Японіямі.Толькі чуўся хвалі плёскат мерны —Перашэпты ціхія з каменьчыкамі...І адходзілі лагодна нервы,Што здаваліся ушчэнт скамечанымі.І дзівілася палёгцы цела,Што нядаўна чулася старлыбінаю.І ныраў у хвалях месяц белыНеспайманай серабрыстай рыбінаю.1962-1966
* * *
Замірае,СціхаеМая залатая дуброва,Асыпае,Скідае на долСвой задумлівы ўбор,Не звініць і не льеццаРаздольна-вячыстая мова,Толькі шорхат сухі пад нагамі,Як скарга-дакор.А нядаўна ж яшчэ —На пачатку нядоўгага лета —Што рабілася тут,Што за дзіўнае свята было!Як усё бушавала,Буяла лістотай i цветам,Як усё гаманіла,Спявала,Гукала,Гуло!Колькі радасці чуласяЎ кожным разбуджаным гуку!Колькі сілы ўкладаласяЎ сокатІ строкат,І свіст!Кожны парастак прагнуўУзвысіцца дрэвам магутным,Кожны лісцік хацеўРазрасціся ў агромністы ліст.Дзе ж падзелася ўсё,Што заместа вячыстага словаТолькі шорхат сухі пад нагамі,Як скарга-дакор?..Замірае,СціхаеМая залатая дуброва,Асыпае,Скідае на долСвой задумлівы ўбор.1966
* * *
Мне цёмнай ноччуДзіўны сон прысніўся:Над лесам зорка першая ўзышлаІ так прыгожа вейкі развяла,Што я, знямеўшы, перад ёй спыніўся —Уражлівы да незямных дзівос —І ўсё глядзеў і не адводзіў воч.Яна свяцілася нязвыкла блізка —Над цішынёю восені бязлістай,Над моракам таемных дум маіх.І менавіта ў той шчаслівы міг,Калі я моўчкі на красу маліўся —Ад зоркі промень адляцеў і ўпіўсяГлыбока ў грудзі мне,Няйначай дзіда,І аж да сэрца вастрыём дастаў.Я закрычаў спярша ад болю дзіка,А потым, зубы сцяўшы, тузаць стаў,Цягнуць, ірваць што сілы ў дзве рукі,Але было яго нялёгка вырваць,І я варочаў промень у бакі,Каб расхістаць яго ў грудзях, як кол,Забіты моцна абухом у дол.Калі ж усё-такі рыўком імклівымНарэшце выцягнуў — шпурнуў наўзбочІ... прабудзіўся.За акном маўклівымЯшчэ цямнейшай мне здалася ноч.1969