Як сумна-тужліва зязюля кукуе ў бары,На познім змярканні, насупраць мядункавай ночыАдкуль гэта жальба — у розгар маёвай пары?Адкуль гэты смутак — такі непрытворна сірочы?Вячэрайце ў хаце, а я пастаю на двары,Па мне турбавацца не трэба — гуляйце шчасліва.Павінен жа нехта паслухаць, як сумна-тужліваЗязюля кукуе на познім змярканні ў бары.1970
Зона купання
За ўзмахам узмах — толькі пырскі ўбакі,Як сонца жывыя асколкі.Наперад, васпане! Смялей за буйкі!Ні страху, ні стомы — ніколькі.Якісь незнаёмы вар'яцкі азарт,Якаясь нязнаная радасць.І думкі няма азірнуцца назад —На тлумнага пляжа стракатасць.Як хораша хвалі сячы-разграбаць,Што весела мкнуць без атхлання!І раптам — сярдзіты агучаны бас:— Вярніцеся ў зону купання!Адразу не цямлю: няўжо гэта мне?Плыўцом жа быў добрым калісь я!— Гэй, там, за буйкамі! Ты чуеш ці не?У зону купання вярніся!..«Чаго ён дзярэцца? Малы я, ці што?А йдзі ты, таварыш, да д'ябла!Не шныраць акулы. Не блізіцца шторм...»І зноў я махаю заядла.Тады загрымела маторка, як гром,І побач крутнулася гнеўна.— Ну, што ты — аглух тут?Вось з'еджу вяслом —Дык зробішся чуйным, напэўна!..Дзяцюк на дзяжурстве: парадак ямуДарожай майго парывання.Я ўсё разумею i моўчкі тамуВяртаюся ў зону купання.Там дзеці з кругамі таўкуцца гурмой,Бабулі пыхцяць на матрасах...Хоць мелка, хоць брудна — затое спакой:Не страшна ніякая трасца!1970
Занадта сярдзітаму крытыку
Не хавай мяне, браток, жывога,Пачакай, паспееш пахаваць.Мне зрабіць яшчэ патрэбна многа,Шмат яшчэ дзе трэба пабываць.Я не ўсіх яшчэ са шчырай песняйАбышоў і павітаў сяброў,І не ўсім яшчэ паклон адвесіўЗа дабро, за хлеб і за любоў.Я не ўсё яшчэ раздаў, што маю:Я збіраў свой скарб дзесяткі годІ ў труну з ім легчы не жадаю —Марнатраўцам назаве народ.Дый чаго табе ўжо так спяшацца?Я ж адсюль нікуды не збягу.Ці баішся: як бы не застаццаПерад чалавецтвам у даўгу?..У паэтаў — нават несмяротных —На планеце не салодкі лес.Дык нашто ж ты, мой каханы-родны,Адчапіў аглоблю ад калёс?1971
* * *
Як цяжка,Як душнаАд фальшу і бруду!Душа — як на катарзе,Хоць i не ў ссылцы.І бачу —Па злобнай чыноўнайУхмылцы, —Што катаргі гэтайЯ век не адбуду.1971