Пры дарозе пыльнай, шумнай,Недалёка ад сяла,Адзінокай прыгажуняйГруша ўвесну расцвіла.Кожны дзень у май той светлыЯ спыняўся перад ёй,Ідучы ў калгас суседніДа абранніцы сваёй.Я глядзеў i параўноўваўІх чароўную красу...Бура ноччу перуновайАдвіхнула ў грушы сук.Сук зялёны не жадаеМарна згінуць без пары,Ды з жыццём яго злучаеТолькі стужачка кары.I яшчэ не ўспела грушаГора выплакаць слязьмі, —Па галіне хтось бяздушнаПераехаў калясьмі.Утаптаў у жвір вільготныДробны ліст, пахучы цвет...Ca спаткання шлях зваротныВёў мяне амаль услед.Прыпыніўся я ля дрэўца,Паглядзеў i гавару:— Пацярпі крыху, здаецца,Я прыйшоў яшчэ ў пару.Будзеш ты ізноў прыгожай!Страшны боль твой я ўніму.Мне краса твая тут, можа,Больш патрэбна, чым каму.1954
* * *
Мне з кожным годам даражэйТвае, вясна, дары-гасцінцы,Здаровы хмель тваіх дражджэйУ кожнай тоненькай сцяблінцы.Мне ўсё мацней карціць пачуцьЗваночак срэбны ў паднябессі.Прыпільнаваць, калі чуць-чуцьПадснежнік выгляне на ўзлессі.Я прагным сэрцам п'ю настойТваіх чаромух і баюся,Што развітаюся з табой,А ўдосталь так і не нап'юся.1960
* * *
Не пакідай мяне, мой светлы сум,З табой мне хораша на адвячоркуХадзіць і слухаць лесу ціхі шум,Пакуль суцемак не запаліць зорку.У небе хмаркі, як абрыўкі дум,Плывуць туды, дзе сонца сядзе хутка.Гусцеюць цені у лясных закутках...Не пакідай мяне, мой светлы сум.1961
* * *
Як ты грымела, як бабахала,Мая рабінавая ноч!Стокрылы вецер дол аблахаваўІ вобзем кідаўся наўзбоч.Як быццам тоўшч нябёс валіласяТрашчала так над галавой.I толькі сэрца весялілася,Здранцвення скінуўшы павой.Маланкі бліскалі, мігцеліся,Як стрэлы, жыхалі здалёк.І не згадаць, куды ён цэліўся,Сляпы, разгневаны стралок.То залатымі дратаванкаміКрамсалі неба ўшыр і ўдоўж,І, як прышпораны маланкамі,Ляцеў лавінай гулкай дождж.Нібы дзяцюк, якога здалечыДа мілай сцежкі прывялі,Ён упіваўся, прыпадаючы,У вусны смяглыя зямлі.Калі б ты знала, ноч грымотная,Як дыхаць стала мне вальней,Якой задухі вяззе моцнаеПашкуматала ты ўва мне!Прыйдзі ж расстайнаю гадзінаю,Як дазіхцяць маланкі воч,І грымні песняй лебядзінаю,Мая рабінавая ноч!1961