Читать «I чую я голас...: выбраныя вершы, 1954-2008» онлайн - страница 27

Ніл Гілевіч

Чым больш я на свеце…

Чым больш я на свеце і жыў і мадзеў — ішачыў, цярпеў i змагаўся, — тым болей да праўды дабрацца хацеў, да праўды ўсім духам ірваўся. З хлусні і з абману, з аблуды сляпой — да праўды, да праўды штосілы! Да самай вялікай, галоўнай, да той, што кожнага лучыць з усімі. І вось яна ўрэшце адкрылася мне — ні чым не прыкрытай паўстала. У поўнай істоце. Ва ўсёй галізне. ...І праўда мяне зруйнавала. 2007, студзень

Згадка пра паланез

Не перанесці... Не вытрываць... Сэрца заходзіцца. Млее ў грудзёх. Сілы, здаецца, пакінуць вось-вось i ператнецца дыханне... Як ж а так сталася? Як жа так сталася, што без цябе слухаю гэтую боскую музыку? Сам. Без цябе. Тваё крэсла пустуе. А помню: як трэба было мне, як мусіў я пераглянуцца з табой, каб убачыць, як ты выціраеш хусцінкаю слёзы — ад шчасця, што чуеш яе, гэтую боскую музыку... У тыя хвіліны я сам быў бязмежна шчаслівы. І ўдзячны бязмежна — Радзіме, Табе i Агінскаму. 2006-2007

I я дарую вам...

А болей... Што ж там болей...

Янка Купала

Калісь, гадоў таму ўжо трыццаць сем, Паддаўшыся Сатыравай спакусе, Я напісаў найшумную з паэм У творчым летапісе Беларусі. Паэме выпаў незвычайны лес: Як бомба, выбухнула неспадзеўна, I гэны выбух у шматкі разнёс Завалы афіцыйнага нудзення. Яе чыталі нават тыя ўсе, Хто не чытаў ніякіх вершаў зроду. Жывое слова ў сіле i красе Прыйшлося вельмі да душы народу. Дасюль паэту ўдзячны просты люд. Але ж на тое мы i самі творцы, Каб годнае імя ўкачаць у бруд. А дзе ж дзявацца ад прыроднай корці? I прычапілі дабрадзеі хвост Да справы чыстай, яснай нават дзецям. Такі хвасцішча, што i на пагост За мной пацягнецца — i ўсё смярдзецьме. Ну, што ж! Нам іншай долі Бог не даў. Такія мы. Але й па ўздых апошні Я цвердзіць буду, хто б ні спавядаў: Усякі быў мой верш, але не пошлы. Яго мне вера ўберагла мая. Таму i ведаю, чыёю воляй Я мушу ўсім вам дараваць. I я Дарую вам. А болей? Што ж вам болей?.. 2008, сакавік—красавік

Размова з памяццю

Што ты мучаеш, памяць, мяне — Так бязлітасна, так неадчэпна? Я тапіў цябе ў ярым віне — Не ўтапіў. Хоць i піў невычэрпна. Дні і ночы работай душыў Дух і плоць — каб не даць табе волі, Каб не ўзняўся з прадоння душы Скрушны боль, што не знае патолі. Толькі ўсё, што рабіў і раблю, Каб на церні былога забыцца, — Марны клопат. Люблю — не люблю, Мне прысудаў тваіх не пазбыцца. Кожны зрыў, кожны крок за «сцяжкі», Кожны прыкры нязлосны правінак Ты караеш, як грэх найцяжкі, Як віну перад Маці-Краінай. Што ж так мала вяртаеш ты мне З перажытага сонечна-шчасна? Светлячком уначы прамілытіе Згадка-радасць i туг жа пагасне. І ты зноў чарнатой, гаркатой Напаўняеш усе мае думы. Шчырым хростам самой Прасвятой Я малю: сунімі свае тлумы! Дай мне светла з табою дажыць — З тым усім, чалавечна-прыгожым, Чым я ўсё-такі ўмеў даражыць — Насупор цемрасілам варожым. 2008, сакавік